Палітвязня Ігара Аліневіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у мазырскую калонію этапавалі ў канцы траўня. З таго часу на яго бесперапынна аказваецца ціск: па надуманых прычынах яго ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары 30 сутак, пасля чаго перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Пры гэтым за 21 месяц у зняволенні Ігара ніводнага разу не каралі ізалятарам.

Цяпер стала вядома, што 8 жніўня адбудзецца суд па ўзмацненню рэжыму і пераводзе Ігара ў турму. Справу будзе разглядаць суддзя Мазырскага раёна Валянціна Новікава.
Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
Напісаць анлайн