Пархоменка патрабуе публічных выбачэнняў за памылковыя звесткі пра маці ў артыкуле Nashaniva

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

П — значыць Пархоменка, значыць Плешкова, значыць прафесійнасць значыць…

@nashaniva прашу публічных выбачэнняў за ваш апошні артыкул пра Алесю Пархоменка, дзе вы пішыце пра гісторыю з МАЁЙ маці.

У вас ёсць хоць нешта святое каб хоць пасля дзядоў не чапаць памерлых?

Вы прыпісалі маю асабістую трагедыю чалавека, пацярпелага ад рэжыму, іншай жанчыне і закранулі гэтым мае асабістыя пачуцці.

У Алесі, наколькі мне вядома, маці жыве з ёй на Кіпры.

Прашу вас публічна папрасіць прабачэння за публікацыю, і ў наступны раз без майго дазволу не чапаць памяці маёй памерлай маці.

Загадзя дзякую за ваш адказ.