Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні, офіс гэта абвяргае

Мінск Навіны

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні.

Былыя палітвязні і актывісты атрымліваюць асабістыя паведамленні, у тым ліку — з акаўнта @prisoners_manager. Адпраўнікі прадстаўляюцца супрацоўнікамі Офіса і заклікаюць людзей «спыніць крытыку», «не падрываць давер донараў». Яны сцвярджаюць, што публічныя выказванні нібыта шкодзяць дапамозе тым, хто застаецца за кратамі.

Офіс Святланы Ціханоўскай заявіў, што не мае ніякага дачынення да гэтых паведамленняў.