Спадар Віталь вы спачатку пачытайце крыху пра дзейнасць Пятрухіна ў Берасці, ды людзей з Берасця папытайце. І даведайцеся што ён рабіў, як яго ўспрымалі мясцовыя, і якую цану ён заплаціў за свой крыжовы паход супраць лакальнай карупцыі. Чаму Сяргей сёння такі які ёсць іншая справа, але смяяцца з таго, кім ён быў да 2020 і як ён прыйшоў да палітычнай актыўнасці – больш сведчыць пра прабелы ў вашай інфармаванасці, чым нешта кажа пра Пятрухіна.
ну і другое – калі кожнаму тыкаць сёння дзе ён быў да 2020-га, 2010-га, 2006-га, 1996-га….. то застанецца 100 чалавек. Вынасіце тады ўжо ўсіх, чаго толькі з выбраных пудзіла рабіць. Бо так можна і яшчэ далей у мінулае вярнуцца і пачаць правяраць, хто дзяцінстве ўступаў у піянеры, замест таго, каб як сапраўдны беларускі патрыёт, адкінуць ленінскую ідэалогію.