EU4BELARUS: ПРАГРАМА ПАДТРЫМКІ НАВУЧАННЯ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ, ЯКІЯ ПАЦЯРПЕЛІ АД РЭПРЭСІ…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

EU4BELARUS: ПРАГРАМА ПАДТРЫМКІ НАВУЧАННЯ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ, ЯКІЯ ПАЦЯРПЕЛІ АД РЭПРЭСІЙ

Сябры, дзелімся важнай магчымасцю для беларусаў, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу пасля жніўня 2020 года!

Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus — SALT адкрыў чацвёрты раўнд прыёму заявак на падтрымку адукацыі, прафесійнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.

НА ШТО МОЖНА АТРЫМАЦЬ ПАДТРЫМКУ?

Прафесійная адукацыя і перападрыхтоўка.
Курсы павышэння кваліфікацыі і сертыфікаваныя моўныя курсы.
Афіцыйныя моўныя і прафесійныя экзамены.
Настрыфікацыя дыпломаў і дакументаў аб адукацыі.
Атрыманне прафесійных ліцэнзій і сертыфікатаў.
Навучанне для атрымання асобных катэгорый вадзіцельскага пасведчання.

ХТО МОЖА ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?

Грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў, якія:

Пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля жніўня 2020 года, у тым ліку былыя палітзняволеныя.
Знаходзяцца ў краіне ЕС, ЕЭЗ або Усходняга партнёрства.
Праз рэпрэсіі страцілі магчымасць працягваць працу, навучанне ці прафесійнае развіццё.

Да палітычных рэпрэсій могуць адносіцца затрыманні, звальненні, пераслед за грамадзянскую пазіцыю, пагрозы і іншыя формы ціску.

ВАЖНЫЯ ЎМОВЫ

Заяўка падаецца індывідуальна.
Патрэбныя дакументы, якія пацвярджаюць палітычны пераслед.
Навучанне павінна быць накіравана на прафесійнае развіццё і паляпшэнне магчымасцей працаўладкавання.
Падтрыманыя мерапрыемствы павінны быць завершаныя да 15 лістапада 2027 года.

ДЭДЛАЙН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК — 31 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА, 23:59 (UTC+2)!

Звярніце ўвагу: пачынаць аплачванае праграмай навучанне можна толькі пасля зацвярджэння заяўкі і падпісання пагаднення.

Арыенціровачная дата пачатку — 4 студзеня 2027 года.

Падрабязныя ўмовы праграмы і інфармацыя пра падачу заявак:

https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/

Программа EU4Belarus–SALT для беларусок и беларусов, пострадавших от репрессий — Программа поддержки обучения и переподготовки…