Тое, што цалкам згубілі беларускія апазіцыйныя СМІ, гэта прастору для інтэлектуальнай (палітычна-грамадскай дыскусіі). Такіх старонак як Белпартызан, Навіны.бай, дзе можна было напісаць аналітычна-публіцыстычны тэкс, ці рэакцыю на тэкст (меркаваньне) – зараз не існуе. Не існуе і шыкрокай дыскусіі па беларускіх і глабальных праблемах. СМІ сталі вузкаідэалагічныма (друкуюць толькі патрэбных людзей, якія прасоўваюць толькі акрэсьленыя наратывы), некаторыя “СМІ” займаюцца выключна палітычнай прапагандай і дэзінфармацыяй, іншыя механічна перапошчваюць адны і тыя ж загалоўкі і пустую інфармацыю, з адной мэтай – больш лайкаў.
Інтэлектуальная дыскусія, якая павінна разьвіваць палітычную культуру, этас, разуменьне тых, ці іншых праблем і працэсаў – памерла. Людзі перастаюць чытаць і цікавіцца, а значыцца няма, што нешта ім тлумачыць і заахвочваць да чытаньня. То бок, усе зводзіцца да reelсызацыі сьвядомасьці.
Тады ўзьнікае падставовае пытаньне, калі ўся сёньняшняя культура зводзіцца да масавага атупаленьня грамадства (у тым ліку беларускага), то навошта нешта мяняць у Беларусі, калі з Лукашэнкам, ці без людзі будуць аднолькава тупымі, і нават не пабачаць розьніцы паміж свабодай і несвабодай, дэмакаратыяй і недэмакратыяй.
Іншымі словамі, задача сапраўды незалежных СМІ не толькі ў тым, каб бясконца паўтараць, што Лукашэнка дыктатар, дурак, а ў Беларусі ўсе вельмі кепска, хутака ўсе разваліцца і беларусы зажывуць шчасьліва, а ў тым каб адукоўваць і разьвіваць палітычную сьвядомасьць і крытычнасьць, у тым ліку праз дыскусію розных меркаваньняў.
Я не ведаю ні воднай старонкі-СМІ, якая б рабіла гэта. Хаця ўжо зараз, напісаць тэкст, як і рэакцыю на яго, становіцца цяжкай працай. І гэта тычыцца не толькі беларускай прасторы, а агульна гуманітарнай, асабліва моладзі. Напісаць тэкст, прачытаць і напісаць свай адказ – інтэлектуальны высілак. Так, есьць шмат добрых тэкстаў-пастоў, у сацыяльных сетках, але яны хутка зьнікаюць, за хваляй патоку іншай інфармацыі і не пераходзяць у больш грунтоўную дыскусію, ці аналіз. (Той жа пост Аляксандра Кныровіча пра “прафесійных палітыкаў). Гэтых тэкстаў становіцца менш, як і ўвагі да йх. Цікаўнасьц грамадства скацілася да ўзроўню “хто большы дурак”, і “колькі хто заплаціў за свой дзень народзінаў”, і СМІ ўмацоўваюць менавіта такую культуру, такую патрэбу, а рэдакцыі нават не спрабуюць прапанаваць нешта іншае. А навошта, так жа прасьцей…
(Хацеў напісаць рэакцыю на публікацыю Карбалевіча, на РС, атрымаўся іншы пост, але напішу).