Апошні тыдзень кастрычніка — і апошні па летнім часе ✦ 19 кастрычніка да поўначы яшчэ можна падацца…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Апошні тыдзень кастрычніка — і апошні па летнім часе

✦ 19 кастрычніка да поўначы яшчэ можна падацца ў OASis Maribor — рэзідэнцыю ў Славеніі з ганарарам 1300 EUR.

✦ Аўторак, 20 кастрычніка (2):
◦ ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі ад 17 да 39 гадоў;
◦ Biennale Danza 2027 — да 30 000 EUR харэографам(-кам) на новую працу з прэм’ерай у Венецыі;

✦ Серада, 21 кастрычніка (2):
◦ Brooks International Fellowship — паўгода даследчай працы ў Tate Britain з пражываннем у Лондане.
→ 21 кастрычніка а 14:00 CEST / 15:00 па Мінску пройдзе анлайн-прэзентацыя даследавання «Прыватны фандрайзінг і фінансаванне грамадскай дзейнасці ў беларускай дыяспары Польшчы». Андрэй Ягораў і Канстанцін Несцяровіч раскажуць, на што беларусы(-кі) гатовыя даваць грошы і чаму зборы не даходзяць да мэты.

✦ Чацвер, 22 кастрычніка (1):
• Perform Europe — грант для партнёрстваў у сцэнічных мастацтвах · да 60 000 EUR

✦ Пятніца, 23 кастрычніка (2):
• «У інтэрнэце зноў хтосьці няправы» — анлайн-курс ад «РАДА»
• Fritt Ord — грант для журналісцкіх і мастацкіх праектаў

✦ Нядзеля, 25 кастрычніка (1):
• MEMPHIS CALLING — выстава / камісійны заказ, Лінц · да 7500 EUR

Без дэдлайну (rolling):
• Karski-Swyer Awards — прэмія за даследаванні Беларусі і працу з правамі чалавека · 2000 USD
• Perspective Fund — грант на дакументальнае кіно · 25 000–150 000 USD

Шукаць магчымасці з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!