Вы думаеце, гэта жарт? Як бы не так, гэта наратыў ад Вольгі Лойкі ў апошнім інтэрв’ю на «ТОК». Яна сапраўды кажа, што:
Машэнскаму не далі, а прадалі Полацкі малочны завод. Яшчэ б цану назвала. Можа, за такую мы з сябрамі б яго з задавальненнем выкупілі. І падкрэслівае гэты тэзіс, быццам бы гэта значна.
Яна кажа, што (я перабольшваю, тут не яе словы, але яно чытаецца паміж радкоў) «беднаму Машэнскаму» прыйдзецца мяняць каналізацыю і трубы. І якой якасці прадукцыя на прадпрыемстве, дзе не мянялі іх 40 год? Я як (нова)палачанка адкажу табе, Вольга: цудоўнай якасці. Нашмат лепшай, чым хімозны «Савушкін прадукт». Адзінае, што сапраўды так сабе стала на тым заводзе — гэта малако, але проста праз іх тэхналогію ультрапастэрызацыі ці стэрылізацыі, ужо не памятаю, што менавіта. А вада ў Полацку і Наваполацку нашмат лепей, чым вада нават у самым лепшым районе Менску, якая нават суп сапсуе.
Калі я жыла ў Мінску, я заўсёды купляла малочку толькі Віцебскай вобласці. Бо гэта космас-якасць у параўнанні з масавай прадукцыяй Машэнскага. Але, на жаль, яго лайно было ў кожнай краме.
Акрамя гэтага, Вольга нават сапраўды выказвае думку, што гэты «цяжар» можа дрэнна паўплываць на «Санту» і яна «загнецца». На гэтым моманце я зрабіла такі рукатвар (facepalm), што і зараз лоб баліць ад удару.
Можаце сабе ўявіць, каб Беразоўскі ці Абрамовіч у 90-х скардзіліся, што ім «Сібнафта» ў дрэнным стане дасталася і колькі туды грошай бедным ім прыйшлося ўкласці?
Я хуею без баяна. Прабачце за мат, невыносна ўжо гэтую «апазіцыю» слухаць зусім. Хто ім плаціць — ужо нават мусе, што да мяне сёння заляцела, стала зразумела.
А для тых, хто дурнейшы за швейцарскую муху, распавяду: Машэнскі фінансуе частку апазіцыі. Не ён адзін, але ён вельмі значная фігура ў гэтым. Таму Лойка і адбельвае яго сваімі тэйкамі пра тое, што «Лукашэнка яго прымусіў купіць завод».
Зусім берагі ўжо паблыталі гэтыя «апазіцыянеры».