Сёння на мітынгу салідарнасці адбылося некалькі цікавых сустрэч Да нас падышла маладая літоўка, узял…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння на мітынгу салідарнасці адбылося некалькі цікавых сустрэч

Да нас падышла маладая літоўка, узяла ў рукі наш бела-чырвона-белы сцяг і пачала распытваць, што адбываецца. Размаўлялі з ёй па-руску — ёй было шчыра цікава разабрацца і зразумець.

Таксама да акцыі падышлі двое італьянцаў. Яны пацікавіліся, што гэта за мерапрыемства, і былі здзіўленыя, што мы беларусы — нядаўна яны былі ў Беларусі і адзначылі, што там «чыста і прыгожа».

Мы ж распавялі ім, што стаіць за гэтай «прыгажосцю» — пра рэпрэсіі, пра людзей, якія застаюцца за кратамі, і пра тое, чаму мы тут.

А напрыканцы акцыі, калі мы ўжо збіраліся разыходзіцца, да нас падышла яшчэ адна маладая дзяўчына. Яна сказала вялікі дзякуй за тое, што мы робім. Яна была вельмі ўзрушаная — амаль да слёз, доўга дзякавала ўсім.

Такія моманты даюць сілы ісці далей. Бо праўда павінна гучаць!