Мы недастаткова хэйцім СМІУ той час, калі я звярнула ўвагу на тое, што дыпламат Кавалеўскі са сваім …

Мы недастаткова хэйцім СМІ

У той час, калі я звярнула ўвагу на тое, што дыпламат Кавалеўскі са сваім эскортам (у першым сэнсе слова) у выглядзе Касцюговай і Гарбуновай невядома за чыя грошы вандруе па свеце і дорыць заходнім палітыкам расейскую кнігу расейскай грамадзянкі з вокладкай у выглядзе голых грудзей, «Наша Ніва» піша заказны рэкламны артыкул пра гэты расейскі «твор».

«Яшчэ нядаўна беларускія дэлегацыі дэмакратычных сіл, сустракаючыся з еўрапейскімі дыпламатамі, дарылі кнігі, якія тлумачаць краіну: пра гісторыю, культуру, пратэсты. Гэта маглі быць англамоўныя альбомы кшталту «Спадчыны Беларусі» або кнігі Уладзіміра Арлова — тое, што ўводзіць у кантэкст і дапамагае «зразумець Беларусь»».

Неверагодныя журналісты адважыліся паставіць у артыкуле ў адзін шэраг паважанага беларуса Уладзіміра Арлова і іншых выдатных, таленавітых, знакамітых беларусаў з… расейкай Настай Рагатко, якая больш за ўсё вядомая тым, што з’яўляецца дзяўчынай Антона Мотолько і мае расейскі пашпарт.

У мяне на гэтым скончыліся ўсялякія словы. Раней я ніякага значэння не надавала таму, што маці спадара Кавалеўскага з’яўляецца сяброўкай партыі «Адзіная Расія» і пражывае ў Расейскай Федэрацыі. Але зараз я лічу вельмі істотным падкрэсліць гэтае забруджванне беларускай павесткі расейскімі наратывамі і расейскімі аўтарамі, якія быццам лічаць, што на расейскай мове, не нарадзіўшыся ў Беларусі, нават не маючы пашпарта грамадзяніна РБ, яны прадстаўляюць Беларусь. І што іх «твор» з’яўляецца нейкім чынам часткай беларускай культуры.

Самае брыдкае тое, што гэта робіць першая беларуская газета з карцінкамі. Наша гістарычная газета вось так распыляе свой гістарычны капітал.

Гэта мой асабісты сорам і боль.

І гэта значыць толькі адно: зараз беларусаў спрабуюць прадстаўляць перад міжнароднай супольнасцю ворагі беларускага народа, якія фактычна даводзяць палітыкам, якія па сённяшні дзень называюць нашу краіну на сваіх мовах аналагам White Russia, што няма розніцы паміж беларусам і расейцам. Гэта сапраўднае злачынства.

У каментарах будзе бонус: скрыншот пра маці Кавалеўскага з яго інтэрв’ю і мая любімая песня ад маці іншага бачнага функцыянера беларускіх дэмакратычных сіл.