ШОЎ БЕЛАРУШЧЫНЫ: ВІКТАРЫНА Ў ЗАМКУ ДА ДНЯ ВОЛІУ панядзелак 23 сакавіка а 19:00 запрашаем вас у Белар…

ШОЎ БЕЛАРУШЧЫНЫ: ВІКТАРЫНА Ў ЗАМКУ ДА ДНЯ ВОЛІ

У панядзелак 23 сакавіка а 19:00 запрашаем вас у Беларускі замак на віктарыну да Дня Волі – “Шоў беларушчыны” ад пісьменьніка, былога палітвязьня, шматгадовага арганізатара моладзевых матывацыйных курсаў “Ды-джэі Адраджэння” Паўла Севярынца.

Чаму Бог даў нам нарадзіцца ў Беларусі? Якое свята беларусы адзначаюць 52 разы на год? Якія беларусы найвядомейшыя ў свеце? Які ён – набор ключавых беларускіх феноменаў? Колькі нобелеўскіх лаўрэатаў родам з Беларусі? Калі ўзнік і што азначае бел-чырвона-белы сцяг? Няўжо гэта беларусы вывелі чалавецтва ў космас? Чаму брытанскі фрэгат, тэхналагічны шэдэўр XVIII стагоддзя, — гэта беларускі цуд?

І яшчэ дзясяткі пытанняў, адказы на якія зменяць ваш погляд на Беларусь і беларусаў.

Панядзелак 23 сакавіка
19:00
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10