4Сёння з самага ранку я ўстала ня з той нагі. Не магла ў першыя часы зразуметь, што ня так і чаму я …
Сёння з самага ранку я ўстала ня з той нагі. Не магла ў першыя часы зразуметь, што ня так і чаму я такая злюшчая. А потым успомніла.
4 гады таму я “чакала” вайну. Не ў сэнсе жадання, а ўсё да гэтага ішло. Нават у траўні 2021, ў Кіеве, ў размове з украінскай сяброўкай я казала: “так, Кіеў ачмурэнны і я абажаю яго, у мяне тут шмат сяброў і інтарэсаў, але… пуцін вар‘ят і можа пачаць вайну”. Сяброўка мне: “але ж не ў Кіеве”. “Х*й яго ведае, не хачу рызыкаваць”.
На жаль, я мела рацыю, і з кастрычніка я як вар‘ятка бегала па твітары і раўла пра гэта, пакуль Света раздавала інтэрв’ю Эху Мацквы і называла пуцена мудрым, а яе фанаты ёй апладыравалі і гаварылі, што мая і Зянона рыторыка толькі раззлуе Мацкву.
Гэта не мела б ніякага значэння, таму што Света зараз маладзец (кажу без іроніі) і сапраўды зразумела, што такое расея. Але мае значэнне, што гэтая жанчына не можа быць істотнай у барацьбе за будучы лёс беларускай нацыі, каб правільна накіроўваць сродкі і рэсурсы, якімі яна, на жаль, валодае. Але Беларусі патрэбен той самы непрыемны чалавек, які кажа тое, што сатрасае масы быццам выбух. Чыё кожнае інтэрв’ю разбіраюць на цытаты ўсе СМІ. Нам патрэбны Зянон ці нехта такі. Але, на жаль, беларусы-коцікі абіраюць расейскую ментальнасць і нават не спрабуюць у барацьбу супраць сапраўды моцнага лукашэнкі ці пуцена. Затое з задавальненнем цкуюць хворую жанчыну, старога дзеда ці залежнага ад дзяржавы студэнта.
Але гэта не істотна. Гэта проста мой чарговы боль з нагоды таго, што ў Беларусі сапраўды быў шанец, што Беларусь магла абраць правільны шлях, але замест сапраўднай барацьбы са злом крычала “міліцыя з народам” і шпацыравала на выходных у вясельных сукенках. Пасля 16.08.2020 мы ўсё прасралі, і самым разумным з нас было ўжо тады ўсё зразумела. Але не мне — я да канца тады не ўсведамляла і была ружовым неафітам на жаль, але ўсё роўна плакала ў той вечар.
Каб падмацаваць мае словы, вось вам відэа з майго тэлефону знятае мной і чутае маімі вушамі з сустрэчы са Светай-расея-нам-не-вораг за два месяцы да вайны. (відэа ў наступным пасце, бо ня ўлезла)
Таму мая раніца 24.02.2022 пачалася з паведамлення ад сябра ў чаціку на 5 чалавек “Ну не ў сераду, а ў чацвер, Ксюша на дзень памылілася”, паведамленне было адрасавана нашаму сябру, які ў вечар 23га тусіў у барах Кіева.
Ненавіджу шчыра фразу “я же гаварыла”, таму што лепш бы я заставалася вар‘яткай і ўсё, што я кажу, апынулася б канспіралёгіяй і тэорыямі змовы.
П. С. Цікава, што я не знайшла ў сабе сілаў напісаць гэты тэкст па-руску. Па-беларуску ён выйшаў сам сабой.