Батальён Тэрор абвяшчае аб сваім уваходзе ў склад
Беларускага Дабраахвотніцкага Корпуса ў якасці аднаго з яго асноўных падраздзяленняў, каб выконваць наш галоўны абавязак на сённяшні дзень: знішчэнне расейскага акупанта.
Мы афіцыйна аб’ядноўваемся з праверанымі на поле бою беларускімі ваярамі і пашыраем нашыя шэрагі, дазваляючы беларускім дабраахвотнікам стаць прафесійнымі ваярамі, што, відавочна, важна для будучыні беларускай нацыі.
За справаздачамі Тэрора цяпер вы зможаце сачыць і на рэсурсах БДК.
Мы працягнем весці тэлеграм-канал батальёна Тэрор у якасці пляцоўкі для інфармавання аб жыцці нашага падраздзялення ў складзе БДК.
Шляхце гонар – рабам жах!
Мы Беларускія добраахвотнікі ва Украіне заяўляем аб стварэнні Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса.
Мэта – дэакупацыя Украіны і Беларусі з расейскага палону.
Намеры – кожны дзень пацвярджаюцца знішчэннем ворага на фронце.
Ваярскія шэрагі кожны час зрастаюць.…