Сёння гадавіна апошняга бою Міхася “Юнгера” Шавельскага. Ён загінуў падчас шчыльнага кантактнага бою з 76 дшд, у раёне вёсак Ішчанка та Брускінскае (Херсонскай вобласці). Юнгер выконваў абавязкі стралка-медыка ў выведвальна-штурмавой групе батальёна Тэрор, якая дзейнічала сумесна з выведнікамі 35 БМП (137 ОБМП) ЗСУ. Пад кінжальным агнём праціўніка Міхась прасоўваўся да параненага ўкраінскага марскога пехацінца. Жыццё Міхася Шавельскага абарваў аскепак танкавага снарада. Ваяр загінуў на месцы. Беларускаму герою быў 21 год.
Світанкам пабрацімы вынеслі цела Міхася з поля бою. Ен знаходзіўся ў 200-х метрах ад варожых пазіцый.
Потым выведка Тэрора выявіла месцазнаходжанне танка, які працаваў у тым баі па нашай групе, і скарэктавала яго знішчэнне.
Міхася Шавельскага пахавалі ва ўкраінскай Вінніцы, на Алеі Славы Сабараўскіх могілак. У гэтым горадзе Міхася чакала з вайны нарачоная.
Шляхце гонар – рабам жах!