Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Прадстаўнікі батальёну Каліноўскага выйдуць у прамы эфір на ютуб-канале Сяргея Беспалава

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Заўтра ўвечары ў 19:00 па Кіеву(20:00 па Менску) на ютуб-канале Сяргея Беспалава прадстаўнікі батальёну Кастуся Каліноўскага выйдуць у прамы эфір і распавядуць пра апошнія навіны. Будзем спрабаваць штодзённа выходзіць у эфір даваць інфармацыю ад удзельнікаў батальёна, што зараз адбываецца ў Кіеве, і эксклюзіўныя навіны пра наш батальён. Таксама пішыце вашыя пытанні ў камэнтарах — на […]

Кіяўляне дзякуюць беларускім добраахвотнікам за абарону горада

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Жыхары Кіева праз бясплатнае разьмяшчэньне сацыяльнай рэклямы дзякуюць беларускім дабраахвотнікам з Батальёну імя Кастуся Каліноўскага за абарону роднага гораду ды краю! Пра гэта ў сваім інстаграм напісала рэклямная кампанія, якая валодае сеткаю білбордаў, дзе цяперака можна пабачыць і плякат беларускага Батальёну. РАЗАМ – НАЗАЎЖДЫ!@BelWarriors

У Кіеве з’явіліся білборды беларускага Батальёну імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“РАЗАМ – НАЗАЎЖДЫ!” –білборды з такім слёганам зьявіліся сёньня ў Кіеве. Мэта: паказаць кіеўлянам ды ўсім украінцам, што мы – беларусы з Батальёну імя Кастуся Каліноўскага – разам з украінскім народам паўсталі на абарону Кіева ды ўсёй Украіны супраць чорнай пуцінскай навалы. ДАЛУЧЫЦЦА ДА БАТАЛЬЁНУ: @BelarusAndUkraineBot ДАПАМАГЧЫ БАТАЛЬЁНУ: Грашовы перавод: USD IBAN: PL23102011850000410203263472EUR IBAN: PL18102011850000430203263464NAME: […]

Сяргей Бяспалаў распавёў пра матывацыю беларусаў бараніць Украіну са зброяй

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

«Вырашаецца не толькі лёс Украіны, але і лёс Беларусі і ўсяго света»!Дабраахвотнік беларускага Батальёна імя Кастуся Каліноўскага Сяргей Бяспалаў (вядомы беларусам як стваральнік “МКБ” і “Усы Лукашэнка”) распавёў у прамым эфіры ўкраінскага тэлеканала “Інтер” пра матывацыю беларусаў, што са зброяю ў руках бароняць Украіну.

Батальён Каліноўскага заявіў пра намер дапамагаць Украіне ад Кіева да Марыупаля

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Батальён імя Кастуся Каліноўскага ня спыніцца, пакуль не вызваліць Украіну ад акупантаў: ад Кіева і да Марыупаля! “Мы будзем намагацца дапамагчы Ўкраіне разблакаваць Марыупаль”. @BelWarrior – за нашу і вашу свабоду! Ролік можна яшчэ глянуць ды падтрымаць на Youtube: https://youtu.be/7faiF6F1rVg

Валанцёры пасля абстрэлу даехалі да Кіева, пашкоджаныя толькі машыны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Інфармацыя, што датычыцца абстрэлу валанцёраў па дарозе ў Кіеў: Хлопцы разам з грузам пасьпяхова даехалі да Кіева, пашкоджаныя толькі машыны (што на фота). Не хвалюйцеся!

Расейскія акупанты абстралялі аўто з валанцёрскай дапамогай для батальёну

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Расейскія акупанты абстралялі аўто з валанцёрскай дапамогай! Сёння дзве машыны з Польшчы ехалі ў Кіеў, каб перадаць нашаму батальёну дапамогу ад валанцёраў. Але на шляху яны патрапілі пад абстрэл. Падрабязнасьці высьвятляюцца. Сачыце за афіцыйным каналам Батальёну: @BelWarriors

Беларускія дабраахвотнікі змагаюцца за стаўленне ўкраінцаў да беларусаў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Як беларускія дабраахвотнікі зараз змагаюцца за ўспрыманне ўсёй беларускай нацыі? Кожны дзень мы бачым, як змяняецца, вяртаецца добрае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў. Калі эмоцыі сціхлі, на сцэну выходзяць факты і дзеянні. А дзеянні такія: беларусы працягваюць змагацца! Далучаюцца да нашага батальёна, партызаняць і ладзяць дыверсіі на чыгунках, каб перашкодзіць расійскай тэхніцы ісці ва Украіну. Выходзяць […]