ПРАЦЯГ ТРАДЫЦЫЯЎ БЕЛАРУСКАЙ АДВАГІ ДЫ ГОДНАСЬЦІ! Дзякуем за малюнак нашаму падпісанту. Вельмі прыемна.
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Чальцы Батальёну атрымалі дапамогу ад арганізацыі «100 АДСОТКАЎ ЖЫЦЬЦЯ»
100 АДСОТКАЎ ЖЫЦЬЦЯ – так называецца дабрачынная арганізацыя, ад якой сёньня атрымалі дапамогу чальцы нашага Батальёну.Сярод дапамогі – ня толькі прыемныя, але й жыцьцёва неабходныя рэчы нашым дабраахвотнікам. Дзякуем ад імя Батальёну!@BelWarriors
Пабрацім Батальёну знайшоў у Ірпені пакінутыя рэчы акупантаў
Боты, ватнік, бронік – гульня “Сабяры акупанта”. Пабрацім нашага Батальёну падчас выезду ў Ірпень замест акупантаў знайшоў толькі хаатычна пакіданыя рэчы. Драпалі, кінуўшы і амуніцыю, і славутыя на ўвесь сьвет харчавыя наборы-2015. Вось і ўсё, што засталося ад “параду ў Кіеве”. @BelWarriors
Пабрацім з групы «Чорны Кот» наведаў параненага сябра ў шпіталі
Наш пабрацім з групы “Чорны Кот” наведаў сёньня свайго параненага сябра з групы ДХ ў шпіталі. “Сьцяг Беларусі насычаны крывёю лепшых прадстаўнікоў нашай нацыі!” – кажуць хлопцы ды перадаюць прывітаньне ўсім падпісантам афіцыйнага каналу Батальёну імя Кастуся Каліноўскага. Жадаем хлопцам здароўя ды перамог – у каментарах пад гэтым пастом
Хопіць словаў, насьпеў час дзеяў: заклік далучацца да Батальёну Каліноўскага
ХОПІЦЬ СЛОВАЎ, НАСЬПЕЎ ЧАС ДЗЕЯЎ Доўгі час беларусы адстойвалі свае пазыцыі мірна, спадзеючыся, што нашыя галасы пачуюць. Але ваенная агрэсія расеі (у тым ліку – і з тэрыторыі нашае Радзімы) зьмяніла ўсё! Калі ты сапраўдны беларус, калі твае перакананьні – нешта большае, чым проста ананімнае трызьненьне ў Тэлеграме – далучайся да Батальёну імя Кастуся Каліноўскага!У […]
Медыкі Жаночага Ветэранскага Руху навучылі парамедыкаў Батальёну
Сёньня медыкі Жаночага Ветэранскага Руху падзяліліся неабходнымі ведамі з ротнымі парамедыкамі ды чальцамі мабільных груп нашага Батальёну. Нашыя інструктары – не тэарэтыкі, яны маюць шматгадовы практычны досьвед аказаньня дапамогі ды эвакуацыі параненых з поля бою. Дзякуем, дзяўчыны! За Нашу й Вашу Свабоду!Разам – Назаўжды! @BelWarriors
Пабрацім Батальёна паказаў машыны, якія сапраўды працуюць
“Хацелася б паказаць нашыя машыны, якія не стаяць дзесьці ў ангары ці гаражы, а сапраўды працуюць”, – пабрацім Батальёна пра машыны, якія нам вельмі патрэбныя. Яшчэ раз дзячым усім валантэрам ды асабіста Сяргею Пелясе, што дапамагаюць Батальёну! Жадаеце дапамагчы Батальёну? Усе спасылкі тут!
Байцы Батальёну імя Кастуся Каліноўскага расказалі Белсату пра будні ва Украіне
Байцы Батальёну імя Кастуся Каліноўскага далі інтэрвью Белсат пра мэты, мары ды будні беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. https://youtu.be/zQGU24Nh1fk Далучыцца да Батальёну: @BelarusAndUkraineBotДапамагчы Батальёну: https://t.me/belwarriors/965 Байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага пра будні беларускага добраахвотніка ва Украіне і пра тое, як запісацца ў беларускі батальён. Бойцы батальона имени Кастуся Калиновского про будни беларусского добровольца в Украине и […]
Пабрацімы Батальёну чытаюць лісты падтрымкі ад беларусаў з усяго сьвету
Немалая частка падтрымкі, якую атрымлівае наш Батальён – падтрымка маральная ад беларусаў з усяго сьвета! Прапануем Вашае ўвазе відэа пра тое, як пабрацімы нашага Батальёну чытаюць вашыя лісты – ды шчыра рэагуюць на іх. Асабліва – на лісты ды малюнкі ад самых маленькіх беларусаў з усяго сьвета! Глядзець на Youtube Іншыя спосабы дапамагчы Батальёну – […]
Падпісанты падтрымалі Батальён сваёй творчасьцю
Пачынаем сёняшнюю раніцу з творчасьці падпісантаў @BelWarriors! ДЗЯКУЕМ! Вашая падтрымка вельмі прыемная й вельмі дарэчы. Як яшчэ падтрымаць Батальён – чытайце тут