Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Батальён пахаваў Ільлю Ліцьвіна, які загінуў, баронячы Бучу і Кіеў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

У той дзень наш атрад патрапіў у такое пекла, што мы змаглі выцягнуць з бою толькі параненых пабрацімаў… Толькі днямі, вярнуўшыся на тое самае месца, мы знайшлі цела першага загінуўшага героя нашага Батальёну – Ільлі “Ліцьвіна”. І толькі сёньня мы змаглі належным чынам пахаваць сапраўднага героя беларускага народу, што да апошняй кроплі крыві бараніў Бучу, […]

У Роўна зьявіцца вуліца імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

У Роўна зьявіцца вуліца імя Кастуся Каліноўскага! І хоць пра барацьбіта за волю беларускага народу жыхары Роўна мо ведаць няшмат, але яны пэўна ведаюць пра наш Батальён, які носіць імя славутага беларуса! Ды дзячаць вось такім чынам! РІВНЕ, ДЯКУЄМО! РАЗАМ – НАЗАЎЖДЫ! @BelWarriors

Чальцы Батальёну вярнуліся ў Бучу, Ірпень і Ворзель для дакументальнага фільма

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Цікава быць тут – у месцы, зь якога, здавалася, мы ўжо ня выберамся…”– чальцы нашага Батальёну вярнуліся на месцы запеклых баёў у Бучу, Ірпень, Ворзель, каб распавесьці праўду пра сьмерць Ліцьвіна, пра свае адчуваньні тады ды пасьля. Ды свой удзел у змаганьні за Ўкраіну ды Волю! Мы рыхтуем вялікі дакументальны фільм для Youtube, але невялікі […]

Кастусь Каліноўскі ў вобразе анёла-ахоўніка Батальёна

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Кастусь Каліноўскі – славуты герой Беларусі, чалавек, які аддаў сваё жыцьцё справе змаганьня за волю беларускага народу, аддаў да апошняй каплі – выбраны нашым Батальёнам невыпадкова.А вось як бачаць Каліноўскага чытачы нашага каналу: анёл-ахоўнік, спалучэньне высокіх сьветлых памкненьняў – з сучасным вайсковым узбраеньнем. І, канечне, Беларусь ды Ўкраіна – крылы, якія не ўзьляцяць адзін без […]

Буча вачыма беларускіх дабраахвотнікаў і мясцовых жыхароў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Буча… Буча, вачыма нашых дабраахвотнікаў. Ды вачыма жыхароў Бучы, што распавялі нам пра ўсё ад першай асобы… Беларускае “Не забудзем! Не даруем!” падыходзіць тут як ніколі. Толькі для нас ды для ўкраінцаў гэта ня проста словы. Глядзець на Youtube @BelWarriors

Пад Бучай зьнішчылі расейскі амапаўскі аўтазак

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Як выглядае аўтазак здаровага чалавекаНа відэа – расейскі амапаўскі аўтазак, зьнішчаны пад Бучай падразьдзяленьнем, у якім ваявалі нашыя хлопцы. Магчыма, яго падбіў з РПГ сам Ільля «Літвін», які загінуў у першыя дні бітваў пад Бучай. Перад гібельлю ён распавёў свайму пабраціму Кіту пра аўтазак, з якога выскоквалі падсмажаныя рашысты. @BelWarriors

Падчас вызваленьня Бучы знайшлі сабаку Нэссі і вярнулі гаспадарам

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Трошкі пазытыву ў гэтыя цяжкія часы. Падчас вызваленьня Бучы мы знайшлі сабаку Нэссі, якая засталася адна. Але дзякуючы нашым сябрам мы знайшлі яе гаспадароў і ўжо сёньня яна вярнулася да іх. Паглядзіце гэты эмацыйны момант. Пакуль адныя ставяцца да людзей, як да жывёлін, мы змагаемся за жыцьцё не толькі людзей, а і кожнай жывёлы! @BelWarriors

Баец батальёна Каліноўскага: без незалежнай Украіны не будзе незалежнай Беларусі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Без незалежнай Украіны ня будзе незалежнай Беларусі, таму я тут!” – працягваем Вас знаёміць з тым, што гавораць чальцы нашага Батальёну ў эфірах украінскіх медыя. https://youtu.be/PW9JCut82GE Без Незалежної України не буде незалежної Білорусі, тому я тут – боєць батальйону ім. Калиновського Марафон: https://youtu.be/D7ac-r3I5Eg Підпишіться і натисніть , щоб отримувати сповіщення про трансляції та нові відео. […]

Атрад Батальёна вярнуўся з Бучы і выратаваў сабаку Нэссі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#чалавечай_дабрыні_постАтрад Батальёна вярнуўся з Бучы. Падчас выязду не змаглі прайсьці міма – выратавалі сабаку. Знаёмцеся, Нэссі, дзяўчынка. Больш за тое, дзякуючы чальцам Батальёна, Нэнсі ўжо знайшла “сваю сямью” – людзей, у якіх жыла – ды заўтра вернецца да іх. @BelWarriors