Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Сяргей Космас выканаў новую песьню «Гімн Перамога»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Усе беларусы памятаюць песьню “Муры” ў выкананьні Сяргея Космаса, што сталася гімнам пратэстаў 2020-га году: яе сьпявалі на маршах, яе сьпявалі ў дварах, яе сьпявалі на Акрэсьціна… Год 2022-гі – новы час, іншы час! Час у тым ліку й на новыя песьні, новыя гімны. Вашае ўвазе новая песьня ў выкананьні Сяргея Космаса – “Гімн Перамога”! https://youtu.be/eZRWN8X0exI Дарэчы, […]

Беларусы Чыкага перадалі Батальёну значкі з Пагоняй

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Батальён, безумоўна, зьяўляецца часткаю УСУ, але мы – Батальён беларусаў! Днямі атрымалі ад беларусаў Чыкага значкі з Пагоняй – ды ўжо ўпрыгожылі нашую форму! Каб усе бачылі й здалёк адрозьнівалі сапраўдных беларусаў з “Пагоняю” ад чырвона-зялёных пачвараў.Дзякуем за падтрымку ды дапамогу! Беларус беларусу беларус, як бы далёка адзін ад аднаго мы не знаходзіліся!Жыве Беларусь!

Батальён адзначыў 30 000 падпісантаў тэлеграм-канала

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

АГОНЬ! Даем залп па орках з нагоды дасягненьня нашым тэлеграм-каналам рубяжу ў 30 000 падпісантаў! Дзякуем за ўвагу, дзякуем за падтрымку! Хочаш стаць часткаю нашага слыннага Батальёну?ДАЛУЧАЙСЯ! @BelarusAndUkraineBot

М2 Браўнінг распавядае пра сябе ў новым інтэрвью Батальёну

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Працягваем публікаваць інтэрвью з тымі, хто ваюе на баку Ўкраіны. Знаёмцеся, М2 Браўнінг – кулямёт, што прабівае нават сучасныю бронетэхніку. Але лепей ён распавядзе пра сябе сам: https://youtu.be/aeVu4ZvwXMc А яшчэ, як Вы бачыце, ў нашага Батальёну зьявіўся афіцыйны youtube-канал, падпісвайцеся!

У Мукачаве вуліцу «Беларускую» перайменавалі ў гонар Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Ва ўкраінскім горадзе Мукачава зьявілася вуліца Кастуся Каліноўскага! Раней яна называлася “Беларуская”. Падвойны плюс: беларускую назву вуліца “Беларуская” не згубіла, але атрымала назву нават лепшую – падкрэсьлена-беларускую! Мясцовыя ўлады ў рамах дэрусіфікацыі агулам зьмянілі назвы 62 вуліц. @BelWarriors

Батальён Каліноўскага падзякаваў валантэрам і фондам за дапамогу на перадавой

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#падзякі_пост Батальён імя Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку другой лініі фронту – валантэрам! Дзякуючы вам нашыя вочы лепей бачаць, вушы – лепей чуюць, нашыя сэрцы й галовы абароненыя, а мы самі – апранутыя й абутыя! За асаблівыя падарункі да Вялікадня дзячым Дабрачыннаму фонду Сяргея Прытулы: цеплавізары, РПС ды рацыі, якія былі дастаўленыя нашым байцам наўпрост на перадавую! За […]

Урывак з песні Зміцера Вайцюшкевіча «Наш Сцяг»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Лунае, нескароны,На векавых вятрахНаш, ад крыві чырвоны,Ад болю белы, сцяг. Наш бел-чырвона-белы,Нябесны, вольны, смелы,Наш бел-чырвона-белы,Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг… Бясконца наша мара аб свабодзеВядзе нас па зямлі і па вадзе,Як сонца, што ніколі не заходзе,Як зорка, што ніколі не ўпадзе. З песні “Наш Сцяг” Зміцера Вайцюшкевіча.