Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Павел “Борт” распавёў пра апошні бой і жыццёвы шлях Змітра “Тэрора” Апанасовіча

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

“Калі пачаўся абстрэл, Дзіма аддаў загад байцам адысці ў сховішча. Сам адышоў апошнім”, – у дзень нараджэння Змітра “Тэрора” Апанасовіча, яго лепшы сябар Павел “Борт” распавёў пра жыццёвы шлях нашага пабраціма, яго мару і апошні бой. Падрабязней – у матэрыяле на Еўрарадыё, які напісала мама яшчэ аднаго нашага героя Паўла “Волата”: https://euroradio.fm/ru/pozvoni-domoy-razgovor-s-drugom-dobrovolca-kotoromu-prishlos-skazat-materi

Ваяр Палка Каліноўскага распавёў, як прыехаў з Еўропы ваяваць ва Украіну

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#рэпост_СМІ #інтэрвію Ваяр-каліновец: з мірнай Еўропы на вайну ва Украіне Мінамётчык з Палка Каліноўскага распавёў журналістам “Салідарнасці”, як са спакойнай Еўропы прыехаў ваяваць ва Украіну, чаму лічыць вайну працай, і што думае пра беларускае войска, а таксама адказаў на пытанне: ці бывае страшна мужчынам са зброяй. Баец палка Каліноўскага: «Украінцы сустракаюць беларускіх добраахвотнікаў са словамі: […]

Ваяры Батальёна “Тэрор” стварылі ўласны тэлеграм-канал для інфармацыі аб падраздзяленні

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Вітаем, сябры ды пабрацімы! Мы, ваяры Батальёна “Тэрор”, усё ж вырашылі стварыць свой уласны тэлеграм канал. Будзем публікаваць інфармацыю аб нашым падраздзяленні ў хвіліны вольныя ад дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі ардынскай халеры. Нагадваем, што асноўная наша мэта – вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны. Тое зло, з якім мы сутыкнуліся ў Беларусі ў 2020-м, калі спрабавалі абараніць […]

Прэс-рэліз № 7 Палка Каліноўскага: канферэнцыя, канцэрт і звесткі з фронту

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#прэс_рэліз Прэс-рэліз № 7: канферэнцыя «Новая Беларусь», канцэрт у Варшаве, палкавы сцяг, медаль Волата, вуліца Каліноўскага, звесткі з фронту Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot Кантакты для СМІ і іншых асоб:@PressBelWar – тэлеграм-канал;@BelarusAndUkraineBot – чат-бот; Давераныя валантэры нашага Палка: @belbatv @Froki327 ЯК ДАПАМАГЧЫ НАШАМУ ПАЛКУ: Перавод на карту (ў грыўнах):5375414126301919 (Monobank) Перавод на рахунак:USD […]

У Палку Каліноўскага перадалі маці Паўла Волата яго пасмяротную ўзнагароду

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!» – звярнулася да байцоў Палка Каліноўскага маці Паўла Волата. Камандзір роты выведкі Павел Волат, які стаяў ля вытокаў утварэння Палка Каліноўскага, і загінуў 15 мая падчас выканання баявой задачы на Поўдні Украіны, рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны прадстаўлены да ўзнагароды: медалі […]

Інструктар па мінна-падрыўной справе Дзед распавёў пра службу і працу сапёраў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#інтэрвію Іструктар па мінна-падрыўной справе “Дзед”: “Сапёры бываюць смелыя. Сапёры бываюць старыя. Смелыя ніколі не бываюць старымі!” Дваццаць гадоў службы ў спецпадраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам ARAS. Дзесяць – у тэхнічнай разведцы пагранічных войскаў. Уяўляеце, які ўнікальны досвед перадае інструктар з такім паслужным спісам байцам Палка Каліноўскага? На занятках па мінна-падрыўной справе Дзед заўсёды паўтарае […]

Полк Каліноўскага падзякаваў Viseven, Максу Рогаву і Niels Hatzmann за дапамогу фронту

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#падзякі_пост Полк Каліноўскага выказвае велізарную падзяку кампаніі Viseven і Максу Рогову за перададзеныя нашым ваярам шлемы, бронекамізэлькі і пліты для іх. Мы абараняем вас, а вы турбуецеся аб нашай абароне.Таксама байцы перадаюць шчырую падзяку лекару Niels Hatzmann з Нідэрландаў, які даслаў вельмі патрэбныя і карысныя рэчы для фронту. Жыве Беларусь! Слава Україні! Разам да перамогі!!! […]

Каліноўцы прыстрэльваюць атрыманую асабістую зброю на палігоне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#вучэбка Калі чалавек бярэцца за зброю, ён абавязкова жадае нешта абараніць: сябе, іншага, ідэю… Каліноўцы абараняюць свабоду. На палігоне нашыя ваяры прыстрэльваюць атрыманую асабістую зброю. Фота: Паўла Крычко ДАЛУЧЫЦЦА да нас: @BelarusAndUkraineBot

Байцы батальёна «Волат» выкарыстоўваюць кулямёт Браунінг М2 на пікапе каліноўцаў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#наша_зброя Надышоў час пазнаёміцца бліжэй! Браунінг М2. Стогадовы кулямёт не страціўшы свайго баявога патэнцыялу, на ўзбраенні нашых хлопцаў! А калі Браунінг М2 усталяваны на пікап каліноўцаў – гэта забойная сіла!На відэа нашы байцы з батальёна “Волат”! Жыве Беларусь!Слава Україні! Глядзець на YouTube

Байцы Палка Каліноўскага паказалі відэа бою на Поўдні Украіны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Мы паведамлялі вам пра вайсковую аперацыю па вызваленню вёскі на Поўдні Украіны, у якой таксама прымалі ўдзел байцы батальёну «Волат». У блізкім стралковым баю падчас штурму ўмацаваных пазіцый ворага загінуў ваяр Палка Каліноўскага.Зараз вы маеце магчымасць на свае вочы ўбачыць некалькі хвілін гэтага бою. Пачуць, як наўпрост над галовамі свішчуць кулі. Адчуць гэтую атмасферу. За […]