Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Батальён Каліноўскага заявіў пра намер дапамагаць Украіне ад Кіева да Марыупаля

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Батальён імя Кастуся Каліноўскага ня спыніцца, пакуль не вызваліць Украіну ад акупантаў: ад Кіева і да Марыупаля! “Мы будзем намагацца дапамагчы Ўкраіне разблакаваць Марыупаль”. @BelWarrior – за нашу і вашу свабоду! Ролік можна яшчэ глянуць ды падтрымаць на Youtube: https://youtu.be/7faiF6F1rVg

Валанцёры пасля абстрэлу даехалі да Кіева, пашкоджаныя толькі машыны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Інфармацыя, што датычыцца абстрэлу валанцёраў па дарозе ў Кіеў: Хлопцы разам з грузам пасьпяхова даехалі да Кіева, пашкоджаныя толькі машыны (што на фота). Не хвалюйцеся!

Расейскія акупанты абстралялі аўто з валанцёрскай дапамогай для батальёну

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Расейскія акупанты абстралялі аўто з валанцёрскай дапамогай! Сёння дзве машыны з Польшчы ехалі ў Кіеў, каб перадаць нашаму батальёну дапамогу ад валанцёраў. Але на шляху яны патрапілі пад абстрэл. Падрабязнасьці высьвятляюцца. Сачыце за афіцыйным каналам Батальёну: @BelWarriors

Беларускія дабраахвотнікі змагаюцца за стаўленне ўкраінцаў да беларусаў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Як беларускія дабраахвотнікі зараз змагаюцца за ўспрыманне ўсёй беларускай нацыі? Кожны дзень мы бачым, як змяняецца, вяртаецца добрае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў. Калі эмоцыі сціхлі, на сцэну выходзяць факты і дзеянні. А дзеянні такія: беларусы працягваюць змагацца! Далучаюцца да нашага батальёна, партызаняць і ладзяць дыверсіі на чыгунках, каб перашкодзіць расійскай тэхніцы ісці ва Украіну. Выходзяць […]

Беларускія байцы здабылі ў расійскіх акупантаў кулямёт і аўтамат Калашнікава

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

А вось і трафеі, якія сёння нашы хлопцы здабылі ў расійскіх акупантаў. Сярод іх мадэрнізаваны кулямёт Калашнікава і аўтамат Калашнікава АК-100. Далей — болей!

Беларускі дабраахвотнік зачытаў верш на развітанні Аляксея Тура

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Батальёну Кастуся Каліноўскага «Прайду няўхільна цяжкі шляхВайны бясконцай і крывавай.На нашых волатных плячахУздымем сцяг шляхетнай славы! Як Каліноўскі наш КастусьМне прыклад, так і лёс Ліцьвіна.Я вызваляю БеларусьПраз вызваленне Украіны! Як Тур клянуся бараніцьУ пекле бітвы пабраціма.Наш гонар вечна будзе жыцьУ памяці маёй Радзімы. Абавязкова павярнусь,Калі ў бітвах не загіну,У родны край, у Беларусь,Праз вызваленне Украіны! […]

Belarusian Battalion calls on people worldwide to join the Anti-Putin coalition

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Dear people of the good will around the world, please join the Anti-Putin coalition with all our common strength! We, belarusians, members of the Anti-Lukashenko, pro-democracy resistance, joined all our forces to resist Russian agression, and our Belarusian Batallion will defend Kyiv with our lives!We invite all brothers around the world, who are true, to […]

У батальёне імя Кастуся Каліноўскага абвянчаліся Аляксей і Вераніка

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Учора ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага адбылася радасная падзея — вяселле маладой пары. Беларускія дабраахвотнікі Аляксей і Вераніка абвянчаліся ў гэтую нядзелю. Нават у гэтыя складаныя часы нашае жыццё працягваецца, і мы радуемся такім прыемным падзеям. Шчасця маладым і доўгіх гадоў жыцця!

Павал Шурмей распавёў пра беларускіх дабраахвотнікаў у Батальёне Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Зараз тут ва Ўкраіне мы разам з украінцамі робім вельмі важныя крокі для вызваленьня нашай Беларусі!”Павал Шурмей – вядомы чалавек у спартовым сьвеце, а цяперака – беларускі дабраахвотнік у Батальёне Кастуся Каліноўскага распавёў пра тое, як патрапіў у Батальён, як спартоўцы ўсяго Сьвету падтрымліваюць Украіну ды тых, хто змагаецца за яе свабоду. Ды наколькі доўгім будзе […]