Добрай раніцы, мы з Беларусі! Кожная хвіліна цішы, нават на баявых рубяжах – выкарыстоўваецца для актыўнага асваеньня новай зброі. Напрыклад, 60мм мінамётаў, якія нашыя хлопцы асвоілі хутка. Мінамёты прыстраляныя, пекла для оркаў разагрэтае.
Вайна
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Цімур Міцкевіч стаў дабраахвотнікам Батальёна імя Кастуся Каліноўскага
Усё пачалося з пратэстаў 2020-га году… Памятаеце гісторыю пра хлапчука, якога зьбілі 12 жніўня 20-га так моцна, што дактары мусілі ўвесьці яго ў кому? Пазьней, як гэта бывае ў Беларусі, на хлопца, які ляжаў у рэанімацыі, завялі крымінальную справу. Ягоная маці памерла, а сам ён зьнік са шпіталя… Яго завуць Цімур Міцкевіч, сёньня ён – […]
Байцы Батальёну з пяшчотай ставяцца да котак і сабак на вайне
#дабраначАдпачыць ад вайны ня хоча толькі той, хто ня быў на вайне. Зусім іначай глядзіш на гэтыя жывыя, чыстыя-сьветлыя камячкі калі вакол – бруд, кроў, сьмерць… Можа таму столькі пяшчоты ў байцоў нашага Батальёну да котак ды сабак. @BelWarriors
Як зьвязацца з Батальёнам і дзе атрымаць афіцыйную інфармацыю
Ня гледзячы на тое, што мы ствараем усе нашыя камунікацыі максымальна проста ды прама, некаторыя пытаньні ў чаце нашага каналу паўтараюцца зноў і зноў. То адказваем яшчэ раз: ЯК ЗЬВЯЗАЦЦА З БАТАЛЬЁНАМ? Напісаць у наш чат-бот: @BelarusAndUkraineBot ДЗЕ АТРЫМАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА БАТАЛЬЁН? Толькі ў нашых афіцыйных каналах:TikTok: https://www.tiktok.com/@belwarriorsTwitter: https://twitter.com/belwarriors Telegram: https://t.me/belwarriorsInstagram: https://www.instagram.com/belwarriors Facebook: https://facebook.com/belwarriors @BelWarriors
Батальён падзякаваў фонду «Вектор Надії» і кампаніі «БіллЛайн» за падтрымку
#падзякі_пост Дзякуем Міжнароднаму Дабрачыннаму фонду “Вектор Надії” за сродкі вайсковай сувязі, аптэчкі ды плашчы. Акрамя гэтага, хочацца ўжо ня ў першы раз падзячыць украінскай кампаніі “БіллЛайн” за няспынную падтрымку! Гэтым разам – за 60 пар абутку, у якім добра ня толькі бегаць, але й наступаць на хвост фашысцкай гáдзіне! ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАДТРЫМКІ БАТАЛЬЁНУ: Давераныя валантэры […]
Ян «Беларус» Мельнікаў даў інтэрв’ю пра вайну, Украіну, Майдан і Беларусь
БЯЗ ВОЛЬНАЙ УКРАІНЫ НЯ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ! Вялікае інтэрвью з дабраахвотнікам нашага Батальёну Янам “Беларусам” Мельнікавым: пра вайну, пра Ўкраіну, пра Майдан ды, канечне, пра Беларусь. https://youtu.be/F8u3r2Dwqj4 Позывной Беларус — Ян Мельников из батальона Калиновского Большое интервью с смелым добровольцем батальона Кастуся Калиновского Яном «Беларусам» Мельником: о войне, об Украине, о Майдане и, конечно же, […]
Івонка Сурвіла звярнулася да беларускіх ваяроў батальёну імя Каліноўскага
СУВЯЗЬ ПАКАЛЕНЬНЯЎ! Старшыня Рады БНР – першай незалежнай беларускай дзяржавы ў новай гісторыі – Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларускіх ваяроў:“Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага, якія трымаюць у руках зброю пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі – бел-чырвона-белым сьцягам і “Пагоняй”.” Між іншым, спадарыня Сурвіла выказала меркаванне, што менавіта нацыянальнае беларускае войска – гэта тое, чаго не […]
Батальён Каліноўскага папярэдзіў ахвотных далучыцца пісаць толькі ў афіцыйны чат-бот
УВАГА Калі Вы жадаеце далучыцца да Батальёну імя Кастуся Каліноўскага – пішыце ВЫКЛЮЧНА ў наш чат-бот: @BelarusAndUkraineBot Усе астатнія прапановы, якія могуць надыходзіць у чаце ці ў прыватных паведамленьнях, могуць пагражаць Вашае бясьпецы! Будзьце пільнымі й давярайце толькі афіцыйнай інфармацыі ад Батальёну!
Падпісанты з Балтыйскага ўзбярэжжа перадалі прывітанне Батальёну Каліноўскага
Нашыя падпісанты з Балтыйскага ўзьбярэжжа перадаюць прывітаньне Батальёну імя Кастуся Каліноўскага. Дзякуем!
MG42 вяртаецца ў бой: кулямёт з часоў Другой сусветнай вайны
MG42 павяртаецца ў бой, каб дабіць фашыстаў! Першая мадыфікацыя гэтага слыннага кулямёту была распрацавана яшчэ ў 1942-м годзе! За высокую хуткасьць стральбы яшчэ ў часы Другой Сусьветнай вайны атрымала мянушку “Цыркулярная піла Гітлера”. Усім фюрэрам ХХІ ст. – прыгатавацца!