Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Андрэй «Анджэй» Корсак распавёў, чаму з’ехаў з Беларусі і ваюе за Украіну

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Змагацца з фашызмам – гэта самая патрэбная праца ў сьвеце” Андрэй “Анджэй” Корсак распавёў пра Беларусь, пра разьвітаньне з Радзімай ды пераезд у Польшчу – і пра тое, як вайна ва Ўкраіне зьмяніла ягонае стаўленьне ды пляны на будучыню. https://youtu.be/SBeo-Pi4Cic Баец палка Кастуся Каліноўскага расказаў сваю гісторыю, чаму з’ехаў з Беларусі і чаму ваюе зараз […]

Полк Каліноўскага падзякаваў БАРу і Роўна за аўтамабіль, медычныя заплечнікі і лекі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#падзякі_пост Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку Беларускаму Аб’яднанню Рабочых (БАР). Ужо трэці аўтамабіль ад БАРу перададзены беларускім ваярам. Таксама дзякуем гораду Роўна, ды яго сакратару гарадской рады Віктару Шакірзяну за цудоўныя медычныя заплечнікі ды еўрапейскія медыкаменты, якія ўжо паехалі для нашых воінаў на перадавую! Дарэчы, як сказаў Віктар Шакірзян, у іх горадзе ўжо […]

Байцы палка прайшлі курсы па тактыцы, выведцы і мінна-выбуховай справе

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Байцы нашага палка паспяхова прайшлі курсы дасканалення па тактычнай падрыхтоўцы, выведцы, мінна-выбуховай справе. У навуцы ім дапамагалі прафесійныя інструктары ЗСУ. Практычны іспыт цяпер чакае нашых байцоў на перадавой. А мы дасканалімся і рухаемся далей! @belwarriors

Сабакі сустрэлі беларускага добраахвотніка з пазыўным “Кайот”

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#дабрыні_постПаглядзіце ў вочы сабакам*, што сустрэлі нашага дабраахвотніка з пазыўным “Кайот” – і вы зразумееце болей пра характар беларусаў, што бароняць Украіну. * гаворка не пра сьвінасабакаў, бо іх беларускія дабраахвотнікі сустракаюць не абдымкамі. @BelWarriors

Беларусы і ўкраінцы Беластоку ўшанавалі памяць загінулых барацьбітаў за свабоду

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

12 чэрвеня Беларуская і Украінская дыяспары Беластоку (Польшча) арганізавалі сумесную акцыю ўшанавання памяці загінулых беларускіх і украінскіх барацьбітаў за свабоду! На акцыі ўзгадалі імёны і прозвішчы беларусаў, якія загінулі падчас Майдану, у вайне на Данбасе, у барацьбе за Вольную Беларусь у 2020 годзе, а таксама беларускіх даабрахвотнікаў, якія змагаліся са зброяй у руках супраць расейскай […]

Відэа з вершам пра тых, хто ратуе краіну ад краху

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак, Хто ратуе краіну ад краху, За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы З барыкады, З пушчы I з плахі. Напэўна лепшае нашае відэа, бо выклікае дрыжыкі нават у нас саміх. @BelWarriors

Журналісты Deutsche Welle зрабілі рэпартаж пра трэніроўкі байцоў Палка Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Да нас завіталі журналісты Deutsche Welle і зрабілі рэпартаж, як нашыя байцы трэніруюцца і рыхтуюцца да баявых дзеянняў. Глядзіце рэпартаж па спасылцы. Репортер DW поговорил с бойцами полка Кастуся Калиновского Наш немецкий коллега Матиас Бёлингер побывал на тренировке бойцов полка Кастуся Калиновского (в прошлом батальона) и спросил у них, ради чего они участвуют в войне. […]

Полк Каліноўскага апублікаваў відэа з кадрамі вайны ва Украіне на верш Караткевіча

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,Хто ратуе краіну ад краху,За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсыЗ барыкады,З пушчыI з плахі. Напэўна лепшае нашае відэа, бо выклікае дрыжыкі нават у нас саміх.@BelWarriors Быў. Ёсьць. Буду… – Полк імя Кастуся Каліноўскага Унікальныя кадры вайны ва Ўкраіне і нашага Палка, пакладзеныя на верш славутага беларускага пісьменьніка Ўладзіміра […]

Баец «Ракета» перадаў відэа з месца баявых падзей

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Пайшла заруба!” — відэа з месца баявых падзей ад нашага байца “Ракета”. “Партызан, партызан, партызан-рок!Беражы зубы, сістэмны п**арок!Партызан, партызан, партызан-рок!BRUTTO побач — атрад антысавок!” @BelWarriors

Полк Каліноўскага падзякаваў арганізацыі «Валькірыя» за актыўныя навушнікі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#падзякі_пост Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе Грамадскай арганізацыі Валькірыя за актыўныя навушнікі. Дзякуем што набылі і даставілі нам з ЗША ды паклапаціліся пра вушы нашых байцоў на перадавой. Дзякуючы вам дзяўчаты мы пераможам. Абдымаем @BelWarriors