Байцы вучэбнай роты Палка Каліноўскага на трэніроўцы па штурмавым альпінізму.“Галоўнае, чаму можна навучыцца на гэтых занятках – гэта пераадольваць свой страх”, – кажа камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс “Кіт” Прохараў. Далучайцеся да нас праз чат-бот у тэлеграм: @BelarusAndUkraineBot
Вайна
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Вадзім Кабанчук адказаў на пытанні ўкраінскага блогера Яўгена Мачалава
“Калі войска Лукашэнкі пяройдуць украінскую мяжу – мы папросім кіраўніцтва Украіны, каб нас [Полк Каліноўскага] паставілі першымі іх сустракаць!” Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім “Ігар” Кабанчук адказаў на пытанні ўкраінскага блогера Яўгена Мачалава. Поўны выпуск глядзіце тут.
Полк Каліноўскага падзякаваў за перададзеныя сродкі медыцынскай дапамогі
#падзякі_пост Полк Каліноўскага вельмі ўдзячны: Грамадскай арганізацыі “Деспро” і Сакратару Ровенскай гарадской рады Віктару Шакірзяну за перададзеныя кожным сродкі медыцынскай дапамогі, якія будуць ратаваць жыцці нашых воінаў на полі бою. Фонд “10 гривень” за тактычны абутак – найважнейшы элемент экіпіроўкі, ад якасці якога залежыць дзеяздольнасць і здароўе кожнага байца. Калектыву аднаго з мясцовых прадпрыемстваў Луцка, […]
Сяргей Васілюк выступіў перад байцамі Палка Каліноўскага
Да байцоў Палка Каліноўскага завітаў у госці Сяргей Васілюк – фронтмэн культавага ўкраінскага фолк-метал-рок-гурта Тінь Сонця. У гэты вечар са сцэны гучалі ўкраінскія і беларускія песні, а зала раз-пораз выбухала не толькі апладысментамі, але і воклічамі “Жыве Беларусь!” і “Слава Украіне!” У фінале канцэрта байцоў чакаў сапраўдны падарунак: легендарная песня гурта Тiнь Сонца “Меч Арэя” […]
Байцы батальёна «Волат» ударылі з цяжкага ўзбраення па пазіцыях расійскіх захопнікаў
“Гэта беларусы!” Байцы батальёна “Волат” Палка Кастуся Каліноўскага насыпаюць з цяжкага ўзбраення па пазіцыях расійскіх захопнікаў ва Украіне і папярэджваюць тых, хто захапіў уладу ў Беларусі: “Чакайце, мы хутка павернемся да дому!” Прысвячэнне ў артылерысты глядзі ў нашых старыс інстаграм
Баец батальёна «Тэрор» расказаў пра першы бой і погляд на вайну
“Чалавек, які набраўся мужнасці і прыйшоў да нас, ужо заслугоўвае павагі сам па сабе. Гэта людзі, якія перажылі рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць сваю Радзіму. Гэта беларусы, якія, каб запісацца ў добраахвотнікі, кінулі мірнае жыццё ў Грузіі, Польшчы, Іспаніі, Чэхіі, Германіі і многіх іншых краінах” Баец батальёна “Тэрор” Палка Каліноўскага расказаў “Еўрарадыё” аб тым, як […]
Удава Васіля Парфянкова распавяла пра мужа, дзяцей і навіну пра яго смерць
“Вадзіла дзяцей на могілкі, каб бачылі, якія далей будуць стасункі з татам” Удава загінулага байца нашага палка, Васіля Парфянкова, распавяла “Радыё Свабодзе” пра знаёмства на Майдане з будучым мужам, выхаванне дзяцей і як яны ўспрынялі навіну пра смерць бацькі. «Вадзіла дзяцей на могілкі, каб бачылі, якія далей будуць стасункі з татам». Шчыры маналёг удавы загінулага […]
Батальён «Тэрор» Палка Каліноўскага перадаў мінамётныя прывітанні рашыстам
За Тура! За Волата! Батальён “Тэрор” Палку Каліноўскага перадае мінамётныя прывітанні рашыстам. Усім бадзёрага настрою @BelWarriors
Сьведка расказаў пра гібель «Брэста» і іншых ваяроў пад Лісічанскам
«Брэст хацеў стрэліць з гранатамёта ў танк, стаў у поўны рост — і яго адразу расстралялі». Сьведка пра гібель «Брэста» і нашых пабрацімаў Некалькі нашых ваяроў выжылі пад Лісічанскам. Адзін зь іх, R., на ўмовах ананімнасьці пагадзіўся расказаць пра той бой. Падрабязнасьці: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31948159.html
У Таліне беларусы зладзілі акцыю ў гонар загінулых байцоў палка Каліноўскага
У Таліне сёння беларусы зладзілі акцыю ў гонар загінутых байцоў палка Каліноўскага. Вечная памяць! Герої не вмирають! @BelWarriors