Рэспубліка № 4 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
СМІ
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
7 Чижей № 174Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў —…
7 Чижей № 174 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў — Гісторыя палітзняволенай Наталлі Варабей Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
24 верасня 1904 г. нарадзіўся грамадскі дзеяч, магістр філасофіі ў этнаграфіі і этналогіі Мар’ян Пе…
24 верасня 1904 г. нарадзіўся грамадскі дзеяч, магістр філасофіі ў этнаграфіі і этналогіі Мар’ян Пецюкевіч*. Пражыў вельмі цікавае і насычанае жыццё. Сабраў каштоўны навуковы і мастацкі матэрыял у галіне беларускай этнаграфіі**. *Працаваў дырэктарам Беларускага музею ў Вільні.**Зазнаў высылку ў Сібір. Па вызваленні працаваў у Торуні. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны […]
23 верасня 1793 г. у Горадні адбылося паседжанне «маўклівага сойму». На світанку чатырох апазіцыяне…
23 верасня 1793 г. у Горадні адбылося паседжанне «маўклівага сойму». На світанку чатырох апазіцыянераў вывезлі з гораду; іншых паслоў праводзілі ў залу пад наглядам расейскага войска. У адказ на чарговую прапанову падзяліць дзяржаву нашыя дэпутаты маўчалі. Соймавы маршалак сказаў, што маўчанне азначае згоду. Пасля гэтага зацвердзілі другі падзел РП. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці […]
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра 24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея Палуяна «Courage» («Адвага»). Фільм дакументуе смелы мірны супраціў акторак і актораў «Свабоднага тэатру» напярэдадні і падчас пратэстаў 2020 г. у Беларусі. Кадры краіны на ростанях дапамагаюць зразумець, чаму супраціў аўтарытарнаму рэжыму Лукашэнкі набыў сэнс для такой велізарнай колькасці людзей. 24 верасня (аўторак) […]
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі, прысвечанай творцу, месцілася на трэцім паверсе будынку на плошчы Свабоды, 23*. Музей пераехаў у адмысловую камяніцу на вуліцы Янкі Купалы, 4 у 1959 г. *Паэтаў жа дом згарэў у першыя дні вайны разам з архівам і бібліятэкаю. Яшчэ […]
7 Чижей № 173Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пы…
7 Чижей № 173 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пытанні— У Сербіі скасавалі пастанову аб экстрадыцыі ў Беларусь Андрэя Гнёта — Гісторыя палітзняволенай Таццяны Сцепы Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет пастанавіў змяніць назву краіны з «БССР» на «Рэспубліка Беларусь»…
19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет пастанавіў змяніць назву краіны з «БССР» на «Рэспубліка Беларусь». Дзяржаўным гербам зацвердзілі Пагоню*, а дзяржаўным сцягам – бела-чырвона-белы. *У ВКЛ пагоняй называлі паспалітае рушэнне (агульны паход) для выгнання захопнікаў з радзімы.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Палешукі № 3 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёнуГомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5Вы …
Палешукі № 3 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
18 верасня 1651 г. урад РП і гетман Войска Запарожскага Багдан Хмяльніцкі* падпісалі Белацаркоўскі …
18 верасня 1651 г. урад РП і гетман Войска Запарожскага Багдан Хмяльніцкі* падпісалі Белацаркоўскі мір. Паводле яго, казацкай тэрыторыяй прызнавалі толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі пазбаўляўся права на самастойныя дыпламатычныя дачыненні з іншымі дзяржавамі**. *Гетман ануляваў яго ў траўні 1652 г.**Украінцы былі незадаволеныя гэтай дамовай. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны […]