21 лістапада 1910 г. у Менску асвячалі Касцёл святых Сымона і Алены. На ўрачыстую імшу прыйшлі людз…

21 лістапада 1910 г. у Менску асвячалі Касцёл святых Сымона і Алены. На ўрачыстую імшу прыйшлі людзі з усяго гораду: іх сабралі галасы трох званоў з касцельнай вежы, найвышэйшай менскай камяніцы. Будаўніцтва і частку ўнутранага аздаблення фундавалі Вайніловічы: Эдвард, грамадска-палітычны дзеяч, і Алімпія, дзяячка на ніве асветы. Праект выканаў польскі архітэктар Томаш Пайздэрскі. 

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch