Культура

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Гурты “Світанак”, “Жэмэрва”, “Асочнікі”, “Абра” і “Кумпанія” ўдзельнічалі ў веснавых абрадах на Падляшшы

Svitanak #Культура

Пад час вандроўкі на Падляшша гурт “Світанак ” разам з гуртамі “Жэмэрва і Асочнікі” (Студзіводы, Польшча), “Абра” (Латвія) і “Кумпанія” (Беласток, Польшча) прынялі ўдзел у старым веснавым абрадзе: шалупені з-пад яек у зямлю і качанне хлеба па полі.На вёсцы з даўніх часоў захоўваліся традыцыі, звязаныя з абуджэннем прыроды і надзеяй на добры ўраджай. Адзін з […]

Гурт «Світанак» наведаў Тыкоцын і пазнаёміўся з гісторыяй і культурай горада

Svitanak #Культура

Вандроўка гурта “Світанак” у Тыкоцын пакінула незабыўныя ўражанні. Пачалося ўсё з наведвання велічнага замка, дзе ўдзельнікі гурта акунуліся ў атмасферу рэнесанснай эпохі. Усе былі ўражаны тым, як дбайна і з любоўю адноўленыя залы, экспазіцыі і замкавыя вежы. Пасля замка гурт прагуляўся па старадаўніх вулачках горада Тыкоцын. Горад здзівіў сваёй спакойнай атмасферай, гістарычнай забудовай і гасціннасцю […]

Гурт «Світанак» наведаў музей малой бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы і сустрэўся з Дарафеем Фіонікам

Svitanak #Культура

Гурт “Світанак” падчас свайго падарожжа наведаў музей малой бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы. Гэтае месца захапіла нас сваёй атмасферай, духам любові да роднай зямлі і беражлівага стаўлення да спадчыны продкаў. Асабліва каштоўнай стала сустрэча з Дарафеем Фіонікам — вядомым дзеячам беларускай культуры, захавальнікам і руплівым дасьледчыкам гістарычнай памяці нашых землякоў.Ён падзяліўся з намі гісторыямі пра жыццё […]

Гурт “Світанка” пачаў падарожжа на Падляшша з наведвання этнаграфічнага музея ў Ціханоўцы

Svitanak #Культура

Пачатак падарожжа гурта “Світанка” на Падляшша пачаўся з наведвання этнаграфічнага музея ў Ціханоўцы, сапраўднай скарбніцы традыцыйнай культуры пад адкрытым небам. Тут сабраны і перанесены з розных куткоў рэгіёна старыя драўляныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, вятрак, каплічкі, кузня — усё, як было сто гадоў таму. У гэтым музей ёсць магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі. Дзеці і дарослыя […]

Фальклорны калектыў “Світанак” выступіць на свяце “Там па маёвай росе” у Падляшшы 3 траўня 2025

Svitanak #Культура

Падчас творча-адукацыйнай вандроўкі на Падляшша фальклорны калектыў “Світанак” возьме ўдзел у святочным валачобным абыходзе “Там па маёвай росе. Агулькі над Пульвай і Мошчонай”! 3 траўня 2025 года Litwinowicze (14:30) і Sycze (17:00) Разам з намі на свяце выступяць: Жэмэрва і Асочнікі (Студзіводы, Польшча) Абра (Латвія) Кумпанія (Беласток, Польшча) Нас чакае незабыўная атмасфера традыцыйных вясновых абрадаў, […]

22–28 ліпеня 2025: незабыўны тур у Нарвегію да ф’ёрдаў з Вільні

Svitanak #Культура

22–28 ліпеня 2025 Незабыўны тур у Нарвегію да ф’ёрдаў з Вільні! Пабачым на свае вочы прыгажосць Паўночнай Еўропы: Камфортны фармат: аўтобус + паромМаршрут: Вільня– Таллінн – Стакгольм – Осла– Гудванген – Флом – Берген Што вас чакае: Магічныя ф’ёрды! Горы, вадаспады, азёра, рэкі — пейзажы, ад якіх захоплівае дух! Аўтэнтыка Скандынаўскіх гарадоў. Цікавыя музеі.Маршрут нескладаны […]

Дзеці з фальклорнага гуртка “Пацеркі” святкавалі Вялікдзень з традыцыйнымі абрадамі

Svitanak #Культура

Дзеці з фальклорнага гуртка “Пацеркі” святкавалі Вялікдзень! На гэтым свяце яны ўдзельнічалі ў розных традыцыйных абрадах і звычаях: яны распявалі песьні, размалёўвалі яйкі і гулялі з імі, і абавязкова патанчылі. Дзеці разам з педагогам рыхтавалі святочны стол, дзе былі традыцыйныя стравы.Усё гэта дапамагае дзецям лепш зразумець і адчуць культуру і традыцыі сваёй краіны.

Хрыстос Уваскрос! Пажаданні надзеі і веры ў Беларусь ад Марыны, заснавальніцы этнацэнтру «Світанак»

Svitanak #Культура

Хрыстос Уваскрос! Дарагія беларусы — тыя, каго лёсам раскідала па свеце, хто вымушаны быў пакінуць Радзіму з-за гвалту, тэрору і акупацыі, хто страціў дом, але не страціў годнасць і веру ў Беларусь… У гэты дзень святога Уваскрасення — свята адраджэння, святла і перамогі жыцця над смерцю. Жадаю вам моцы, надзеі, салідарнасці і духоўнай свабоды. Памятайма […]

Вялікдзень у традыцыі беларусаў: хрысціянскія і старажытныя абрады і сямейныя святкаванні

Svitanak #Культура

Вялікдзень — адно з найважнейшых святаў у традыцыі беларусаў, якое спалучае хрысціянскія і старажытныя язычніцкія элементы. Яго святкаванне звязана з уваскрасеннем Хрыста, але многія звычаі маюць карані ў даўніх веснавых абрадах.Падрыхтоўка да Вялікадня пачыналася за некалькі тыдняў: людзі трымалі Вялікі пост, чысцілі хату, выпякалі велікодныя кулічы, фарбавалі яйкі — асабліва папулярнымі былі пісанкі і крашанкі, […]

Сардэчна віншуем Марыну Фёдараўну, заснавальніка этнацэнтру, з Днём Нараджэння

Svitanak #Культура

Сардэчна віншуем нашага цудоўнага заснавальніка этнацэнтру і кіраўніка, дарагую Марыну Фёдараўну з Днём Нараджэння! Шаноўная Марына Фёдараўна, жадаем Вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, плёну ў працы і толькі добрых навінаў.Няхай спраўджваюцца ўсе Вашы задумы, жыццё радуе прыемнымі падзеямі, а кожны новы дзень дарыць светлы настрой і ўпэўненасць у будучыні.З павагай і найлепшымі пажаданнямі