Культура

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Спадара Уладзя віншуюць з Днём Народзінаў

Svitanak #Культура

З Днём Народзінаў,паважаны спадар Уладзь @pylchanka2Шчыра віншуем Вас і дзякуем за прафесіяналізм ды адданасьць беларускасьці.Вы – таленавіты хлопец, які пасьпяховаспалучае музыку, юрыспрудэнцыюды валоданне мовамі.Зычым Вам моцнага здароўя, дабрабыту,кахання, нязгаснай энэргії, новых творчых дасягненняў ды вялікіх перамог ва усіх пачынаннях.Няхай шчасьціць!

Дарагія сябры, набліжаюцца Дзяды! Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата

Svitanak #Культура

Дарагія сябры, набліжаюцца Дзяды! Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата шчыра запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак Вільні далучыцца да талакі на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19). У той час, калі многія з нас не могуць наведаць магілы сваіх продкаў і сваякоў у Беларусі, мы можам паклапаціцца пра пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак у […]

«Світанак» і «Пацеркі» выступілі на фестывалі «Беларусь Старажытная» ў Вільне

Svitanak #Культура

10 кастрычніка фальклорны калектыў «Світанак» і дзіцячы фальклорны калектыў «Пацеркі» прынялі ўдзел у VII фестывалі беларускага фальклору «Беларусь Старажытная» у Вільне. Дзякуем арганізатарам за свята беларускай культуры і магчымасць дзяліцца нашымі традыцыямі!

Дзяцей 6–12 гадоў запрашаюць на восеньскія канікулы ў Вільні

Svitanak #Культура

Запрашаем дзяцей 6–12 гадоў на восеньскія канікулы. У праграме: знаёмства з Хэлуінам і беларускімі Дзядамі як рознымі культурнымі традыцыямі, што адлюстроўваюць адметныя светапогляды і менталітэт народаў. 2–6 лістапада 2026 года 8:30–17:30 Вільня, A. Smetonos g. 5–305 4-разовае харчаванне Кошт: 150 € за тыдзень або 40 € за адзін дзень. Запіс па спасылцыhttps://forms.gle/AxKvca4JwrjT3Smc6

10 кастрычніка адбудзецца VII фестываль «Беларусь Старажытная»

Svitanak #Культура

Запрашаем на VII фестываль беларускага фальклору «Беларусь Старажытная»!10 кастрычніка а 14.00 ў Цэнтры культуры Новай Вільні Gerovės g. 1, Удзельнічаюць фальклорныя калектывы з Літвы, Польшчы і Латвіі. Запрашаем далучыцца да свята, паслухаць беларускія песні, убачыць традыцыйныя строі і разам адчуць прыгажосць беларускай культуры!

Мы ўпершыню прынялі ўдзел у цудоўным фестывале беларускай песні, якому сёлета споўнілася 30 гадоў.Дл…

Svitanak #Культура

Мы ўпершыню прынялі ўдзел у цудоўным фестывале беларускай песні, якому сёлета споўнілася 30 гадоў.Для нас гэта была асаблівая сустрэча з беларускай песняй, культурай і людзьмі, якія захоўваюць нашы традыцыі. Дзякуем арганізатарам за запрашэнне і цёплую атмасферу!Няхай беларуская песня гучыць і аб’ядноўвае нас!

«Світанак» упершыню ўдзельнічае ў Свяце беларускай песні

Svitanak #Культура

Упершыню «Світанак» — на Свяце беларускай песні! Ёсць падзеі, якія становяцца часткай гісторыі. Ёсць песні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. А ёсць традыцыі, якія жывуць дзякуючы людзям, што захоўваюць іх і працягваюць.Сёлета Святу беларускай песні — 30 гадоў!Упершыню яно адбылося ў 1996 годзе. Заснавальнікам свята быў Лявон Адамавіч Мурашка — оперны спявак, рэгент хору […]

Этнацэнтр «Світанак» выступіў на сьвяце народаў у Вільні

Svitanak #Культура

XVIII Tautų mugė 2026 Этнацэнтр «Світанак» з радасцю прыняў удзел у сьвяце народаў у Вільні! На сцэне выступілі нашы маленькія «Пацеркі» і фальклорны калектыў «Світанак», падарыўшы гледачам беларускія песьні, танцы і добры настрой.Дзякуем усім, хто быў разам з намі!

«Світанак» выступіць 20 верасьня на XVIII Tautų mugė 2026 у Vilnius

Svitanak #Культура

Мы з радасцю прымаем удзел у XVIII Tautų mugė 2026 — сьвяце культур, традыцый, музыкі і сяброўства розных народаў! Запрашаем сустрэцца з намі20 верасьня на Lukiškių aikštė (Vilnius):13:30 — дзіцячы беларускі фальклорны калектыў «Пацеркі»14:00 — беларускі фальклорны калектыў «Світанак»Разам акунемся ў сьвет беларускай народнай культуры, песень і танцаў. Будзем спяваць, танцаваць і дзяліцца з вамі […]