Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

https://catholic.by/3/news/vatican/19534-pratsyag-sustrechy-biskupa-u-ryme-prysvechanaj-amoris-laeti…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/19534-pratsyag-sustrechy-biskupa-u-ryme-prysvechanaj-amoris-laetitia-i-daklad-starshyni-kkbb-artsybiskupa-yuzafa-stane-skaga Працяг сустрэчы біскупаў у Рыме, прысвечанай адгартацыі «Amoris Laetitia», і даклад Старшыні ККББ арцыбіскупа Юзафа Станеўскага Другі дзень, 8 кастрычніка , у Рыме працягваецца пасяджэнне Папы Льва XIV з старшынямі канферэнцый біскупаў і старшынямі Усходніх Касцёлаў. Агульная тэма пасяджэння: «10-годдзе папскай адгартацыі Amoris Laetitia — Евангелізацыя сямей сёння».

Эпізод 40, 2026. Любіць ворагаў: як захаваць сэрца ў час выпрабаваньняУ сьвятым Евангельлі паводле …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Эпізод 40, 2026. Любіць ворагаў: як захаваць сэрца ў час выпрабаваньня У сьвятым Евангельлі паводле Лукі Хрыстос заклікае нас любіць ворагаў, рабіць дабро тым, хто нас ненавідзіць, і быць міласэрнымі, як Айцец наш Нябесны. Гэтыя словы асабліва цяжка пачуць тады, калі зло становіцца не абстрактным, а вельмі асабістым — калі нас крыўдзяць, перасьледуюць або нішчаць […]

Сёння наша грамада на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гі…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння наша грамада на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі — ўсталявалі новую памятную шыльду. Такім чынам мы працягваем добраўпарадкаванне беларускіх пахаванняў на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. У 1924–1926 гадах Уладзімір Лукашэвіч выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі праваслаўную рэлігію — Закон Божы, а пазней быў яе сакратаром. У архіўных дакументах ён таксама […]

Нагадваем: ужо заўтра ўсталёўваем памятную шыльду на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Нагадваем: ужо заўтра ўсталёўваем памятную шыльду на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча Ужо заўтра, 3 кастрычніка (субота), у 10:00 наша грамада разам з іншымі беларусамі і беларускамі Вільні будзе ўсталёўваць памятную шыльду на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі. У 1924–1926 гадах Уладзімір Лукашэвіч выкладаў у гімназіі праваслаўную рэлігію […]

Сёння дзень нараджэння баптысцкага пастара і прапаведніка, які адным з першых пераклаў Біблію на бел…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння дзень нараджэння баптысцкага пастара і прапаведніка, які адным з першых пераклаў Біблію на беларускую мову Лукаш Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў праваслаўнай сям’і ў Слоніме. У 4 гады страціў бацькоў. Быў арыштаваны царскімі ўладамі ў вёсцы Лыскава (каля Пружан) за пратэстанскую пропаведзь. Яго прывязалі да каня і вялі пешшу каля 170 кіламетраў […]

 1 кастрычніка вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы адзначаюць свята Покрыва Найсвяцейшай Бага…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 1 кастрычніка вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы адзначаюць свята Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэта свята нагадвае пра асаблівую апеку Марыі над людзьмі і заклікае даверыць Ёй свае клопаты, не забываючыся, што ўсякая хрысціянская малітва вядзе да Хрыста. Гісторыя свята заснавана на царкоўным паданні пра цудоўнае выратаванне Канстанцінопаля. Паводле пераказу, у 910 годзе (па іншых крыніцах — у […]

Кыргызстан атрымаў каталіцкага біскупаЦяперашні апостальскі адміністратар у Кыргызстане, айцец Антон…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Кыргызстан атрымаў каталіцкага біскупа Цяперашні апостальскі адміністратар у Кыргызстане, айцец Антоні Коркаран SJ, прыняў біскупскае пасвячэнне з рук кардыналам Джорджыа Марэнга. Біскупскае прызначэнне амерыканскаму езуіту з’яўляецца выразным сігналам падтрымкі Святога Пасаду невялікай, але надзвычай актыўнай каталіцкай супольнасці ў краіне. У цырымоніі ў Рыме, прынялі ўдзел святары, якія служаць у краінах Цэнтральнай Азіі, дыпламатычныя прадстаўнікі і […]

Сёння свята Пакрова Дзевы Марыі! Свята, якое звяртае нашую увагу на мацярынскі клопат Найсвяцейшай Б…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння свята Пакрова Дзевы Марыі! Свята, якое звяртае нашую увагу на мацярынскі клопат Найсвяцейшай Багарозіцы за ўсіх нас! Яна ахінае нас сваёй любоў’ю, малітвамі і дапамогай! Сёння а 18.30 у нашай царкве адбудзецца Літургія на гонар Дзевы Марыі і ва ўдзячнасць Ёй за Яе малітоўны пакроў любові да нас. Таксама сёння адзначаеца дзень украінскага войска. […]

Усталяванне памятнай шыльды на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра ЛукашэвічаТ…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Усталяванне памятнай шыльды на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча Трэцяга кастрычніка (субота) у 10:00 нашая грамада з дапамогай іншых беларусаў і беларусак Вільні будзе усталёўваць шыльду на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — сакратара Віленскай беларускай гімназіі. На крыжы мы ўсталюем памятную шыльду, якую мы вырабілі за ўласныя сродкі. Магілу знайшлі дзякуючы намаганням мовазнаўцы і […]

Якой была сапраўдная гісторыя абраза Маці Божай Замкавай з НавагрудкаВольга Барысенка піша ў апошнім…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Якой была сапраўдная гісторыя абраза Маці Божай Замкавай з Навагрудка Вольга Барысенка піша ў апошнім нумары Latopisy Akademii Supraskiej пра абраз, які стаў папулярным пасля згадкі ў шэдэўры Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арыгінал абраза Маці Божай Замкавай быў страчаны ў XX ст., верагодна, падчас Першай сусветнай вайны. Цяпер у Навагрудку існуюць дзве рэканструкцыі, але яны […]