Sony Future Filmmaker Awards — 5 000 USD і паездка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі ##Царква #Царква
Sony Future Filmmaker Awards — 5 000 USD і паездка ў Лос-Анджэлес

Міжнародны конкурс кароткага метра ад Creo і Sony праходзіць упяты раз — і ўпершыню з катэгорыяй Immersive для фільмаў у 3D, 180° і 360°.

Падавацца могуць незалежныя аўтары(-кі) з усяго свету на любым этапе кар’еры — нават да 18 гадоў, са згодай бацькоў. Катэгорый шэсць: Fiction, Non-Fiction, Animation, Immersive, Student і Future Format (вертыкальнае кіно 9:16). Фільм мусіць быць скончаны і выпушчаны паміж 1 студзеня 2025 і 15 снежня 2026 года — на англійскай або з англійскімі субцітрамі.

Прызы: 5 000 USD пераможцам Fiction, Non-Fiction, Animation і Immersive, 2 500 USD — у Future Format, а таксама тэхніка Sony і Meta. Фіналісты(-кі) большасці катэгорый ляцяць у Лос-Анджэлес за кошт арганізатараў(-к): чатыры дні ў Sony Pictures Studios з майстар-класамі, сустрэчамі з прадзюсарамі(-камі) і кастынг-дырэктарамі(-камі).

Яшчэ бонус: пяцёра аўтараў(-ак) з кароткага спісу атрымаюць ад Snapdragon па 10 000 USD на новы фільм — асобна падавацца не трэба.

Ддл: 15 снежня, 13:00 GMT (14:00 па Варшаве).
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар



Шукаць магчымасці ў кіно на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!