Апостал дняБраты, пара ўжо нам прачнуцца ад сну. Бо сёньня бліжэй да нас збаўленьне, чым тады, калі мы ўверавалі. Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык вось, адкінем дзеі цемры і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: ні ў аб’ядзеньні і п’янстве, ні ў распусьце і блудзе, ні ў свары і зайздрасьці; […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сырапусная нядзеля: апошні дзень перад пачаткам Вялікага посту
Сёння адзначаем Сырапусную нядзелю, апошні дзень перад пачаткам Вялікага посту. Святая Царква, рыхтуючы вернікаў да Вялікага посту, у Мясапусную нядзелю абавязвала пакідаць мясныя стравы. На працягу сырапуснага, або сыраеднага тыдня дазвалялася спажываць малочныя прадукты. Але ў Сырапусную нядзелю неабходна было адмовіцца і ад гэтых страў. Адсюль і пайшла назва “сыра-пуст”, гэта значыць адпусканне сыру. Гэты […]
Памяць сьвятога Мартыніяна, пустэльніка з Кесарыі Палестынскай
13 лютага – памяць сьв. Мартыніяна, які паходзіў з Кесарыі Палестынскай, быў манахам і вёў пустэльніцкае жыцьцё ў горах. Пасьля 25 гадоў аскетычнага жыцьця Мартыніян быў спакушаны д’яблам. Аднаго дня павея паспрачалася з распусьнікамі, што давядзе пустэльніка да граху. Прыйшла да яго ўначы ў лахманах і казала, што заблукала, баіцца, каб на яе не напалі […]
Субота перад Сырапуснай нядзеляй: успамін святых айцоў і жанчын
Сёння, у суботу перад Сырапуснай нядзеляй, Святая Царква, каб даць прыклад і заахвоціць нас да посту і пакаяння, успамінае ўсіх святых мужчын і жанчын, якія жылі ў малітве, посце і пакаянні са старажытных часоў. Гаворка ідзе пра тых, хто на працягу стагоддзяў пражыў жыццём посту і пакаяння ці то ў манастырах, ці то на пустыні […]
Апостал дня: імкнуцца да міру і не руйнаваць дзеяў Божых дзеля ежы
Апостал дняБраты, будзем імкнуцца да таго, што служыць міру і ўзаемнай навуцы. Дзеля ежы не руйнуй дзеяў Божых: усё чыстае, але блага чалавеку, які есьць зь нядобрым сумленьнем. Лепей ня есьці мяса, ня піць віна і не рабіць нічога такога, ад чаго брат твой спатыкаецца, альбо спакушаецца, альбо зьнемагае. Ты маеш веру? Май яе сам […]
Евангелле дня: міласціна і малітва павінны быць у тайнасці
Евангелле дняГлядзіце, не выстаўляйце праведнасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі вас: інакш няма вам узнагароды ад Айца вашага, Які ёсць у нябёсах. Дык вось, калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб услаўлялі іх людзі. Праўду кажу вам: яны атрымліваюць узнагароду сваю. У цябе ж, […]
Вучэнне Айцоў: у Хрысце адноўлены Божы вобраз чалавека
Вучэнне АйцоўНаш Госпад, Ісус Хрыстос, прыйшоўшы ў свет як сапраўдны чалавек, ніколі не перастаў быць сапраўдным Богам. Ён даў пачатак новаму стварэнню, а праз сваё нараджэнне даў чалавеку духоўную падтрымку. Які ж розум быў бы здольным зразумець гэтую таямніцу і які язык змог бы годна расказаць пра гэтую ласку? Несправядлівасць адшукала страчаную нявіннасць, старасць вяртаецца […]
Пасланне Папы Францішка на Вялікі пост пра веру, надзею і любоў
12 лютага 2021 г. у Ватыкане было абнародавана пасланне Святога Айца на Вялікі пост. Яго тэма: “Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім…” (Мц 20, 18). Вялікі пост – час аднавіць веру, надзею і любоў”. Папа заўважыў, што “абвяшчаючы сваім вучням муку, смерць і ўваскрасенне як спаўненне волі Айца, Ісус паказаў ім глыбокі сэнс сваёй місіі і […]
Папа Францішак пра малітву, надзею і міласэрную любоў у Вялікі пост
дкласці ўсе свае страхі і тэрміновыя справы ў бок, каб звярнуць на кагосьці ўвагу, падараваць усмешку, сказаць спагаднае слова і выслухаць сярод агульнай абыякавасці” (Fratelli tutti, 224), – нагадаў ён. Святы Айцец звярнуў увагу таксама на важнасць асабістай малітвы. “Перажыць Вялікі пост з надзеяй – значыць адчуць, што ў Ісусе Хрысце мы з’яўляемся сведкамі новага […]
Полацкі сабор 1839 года і гвалтоўнае далучэнне грэка-католікаў да РПЦ
12 лютага [24 лютага] 1839 у Сафійскім саборы г. Полацка, пачаўся г.зв. “САБОР”, на якім расейскі палітычны рэжым арганізаваў антыкананічную «адмену» пастановы Берасьцейскага сабора 1596 году. Гэта падзея полацкага “сабора” адбылася адразу пасьля знакавых сьмерцяў праціўнікаў гвалтоўнага далучэньня грэка-каталікоў да Расейскай праваслаўнай царквы (падазрона адначасова памерлых менавіта перад гэтым саборам): пінскі вікарны біскуп Язафат Жарскі […]