26 лютага – памяць сьв. Парфіра, біскупа Газы. Сьвяты Парфір нарадзіўся каля 347 году ў Тэсалоніках у Македоніі ў шляхетных і заможных бацькоў. Пакінуў сваю бацькаўшчыну і выправіўся ў Егіпет, пасьля ў пустэлю Скіт, дзе пад кіраўніцтвам старца на працягу пяці гадоў вёў аскетычнае жыцьцё, якое мае на ўвазе спаўненьне прыказаньняў, унутраную барацьбу са страсьцямі […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Папа Францішак хоча суцешыць іракійскі народ падчас візіту ў Ірак
“Папа Францішак хоча суцешыць іракійскі народ”.Падрыхтоўка да візіту Папы Францішка ў Ірак, які адбудзецца 5-8 сакавіка 2021, знаходзіцца ў заключнай фазе. Святы Айцец адправіцца ў краіну, параненую вайной і гвалтам, дзе сустрэнецца з хрысціянамі розных традыцый ды прадстаўнікамі рэлігій. =Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, кардынал Леанарда Сандры падкрэсліў, што візіт Папы Францішка – гэта пераход ад […]
Прыповесьці: вызваліся ад паручыцельства і вучыся ў мурашкі
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне, рабі, як я навучыў цябе, каб вызваліцца: бо ты патрапіў у рукі паганых дзеля бліжняга твайго. Ідзі, бяжы, націскай на бліжняга, за якога ты паручыўся. Ня дай зачыніцца вачом тваім, ня дай спачынку павекам тваім. Як ланя, вырвіся з рукі, як птушка, з пасткі. Ідзі, лянівец, […]
Чытаньне з кнігі Роду: патомства Адама ад Сэта да Малялеіла
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постВось кніга патомства Адама. Калі Бог стварыў чалавека, Ён стварыў яго на падабенства Бога. Ён стварыў іх мужчыну і жанчыну, і паблаславіў іх. І даў імя яму “Адам”, калі стварыў яго. І Адам пажыў дзьвесьце трыцаць гадоў, і нарадзіў сына, які быў верным вобразам ягоным, і […]
Прарок Ісая: бачаньне Госпада, ачышчэньне вуснаў і пакліканьне прарока
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостУ гoд, калi памёр Азыя цар, я бачыў Гoспада, Якi сядзeў на высoкiм узьнёслым пасадзe, i дoм быў пoўны сьвятасьцi Ягoнай. Сэрафiмы стаялi вакoл Ягo; кoжны з ix мeў шэсьць крылаў: двума закрываў твар свoй, двума нoгi, i двума лётаў. I пeраклiкалiся мiж сабoю, кажучы: […]
25 лютага — памяць сьвятога Тараса, архібіскупа Канстантынопальскага
25 лютага – памяць сьв. Тараса, архібіскупа Канстантынопальскага Сьвяты Тарас нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Канстантынопалі. Быў першым сакратаром цэзара. З прычыны сваіх ведаў і цнотаў быў выбраны ў 784 годзе патрыярхам Канстантынопальскім. Вызнаў шанаваньне іконаў, дзякуючы чаму цэзары вярнуліся да традыцыі Айцоў, а Канстантынопальская Царква зьядналася з іншымі патрыярхамі на VII Сусьветным Саборы ў […]
Прыповесьці: пра вернасьць жонцы і небясьпеку ўласных словаў
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне, пі ваду з уласных посудаў – тую, што плыве з тваёй студні. Хай крыніца твая ня б’е навонкі, і вада не разьліваецца перад табою: хай служыць табе аднаму, а не іншаму разам з табою. Хай крыніца твая застанецца чыстай, задаволься жонкай тваёй маладосьці. Мілая ланя і […]
Чытаньне з кнігі Роду: нашчадкі Каіна і словы Ламеха да жонак
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постКаін адышоў ад Госпада. А потым пасяліўся ў краіне Нод, на ўсход ад Эдэму. Каін сышоўся з жонкай сваёй, і яна зачала і нарадзіла Яноха. Калі Каін збудаваў горад, ён назваў яго імем сына свайго: Янох. У Яноха нарадзіўся Гайдад. Гайдад быў бацькам Малялеіла, а Малялеіл […]
Прарок Ісая: гора тым, хто называе зло дабром і адкідае закон Госпада
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостУзьвялiчыцца Гoспад сiлаў у судзe сваiм, Бoг Сьвяты праславiцца ў справядлiвасьцi. I будуць пасьвiцца, як баранчыкi на сваix выганаx, i тлустыя казьляняты знoйдуць пашу на руiнаx. Гoра тым, штo нoсяць граxi сваe, быццам валы ярмo, i цягнуць, быццам на пастрoнкаx, бeззакoньнi сваe. I гавoраць: “Xутка! […]
24 лютага нарадзіўся Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі
24 лютага 1935 года, на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, нарадзіўся Рыгор Барадулін, апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992). Быў Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну. Божа, паспагадай усім, – I магутнаму, і слабому, I відушчаму, і сляпому, Каб у згодзе жылося ім. Божа, паспагадай усім, – Каб вайной не […]