Шаноўныя сябры, заўтра 08.04 – ВЯЛІКАЯ СЕРАДА.Згодна з раннехрысціянскай традыцыяй у гэты дзень напярэдадні Вялікадня людзі, якія праходзілі шлях пакаяння прыймалі памазанне святым алеем. Заўтра у нашай царкве а 18.30 мы таксама будзем здзяйсняць Таінства Саборавання (памазання святым алеем на ацаленне душы і цела). Гэтым Таінствам нібыта запячатваюцца нашыя пакаянныя намаганні. Падчас здзяйснення гаэтага Таінства […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
6 красавіка: Дзень прастаўлення роўнаапостальнага Мятода, настаўніка славянаў
6 красавіка: Дзень прастаўлення (+885) роўнаапостальнага Мятода (Мяфодзія), настаўніка славянаў =Разам з братам Кірылам ён вёў місію сярод славянскіх народаў, перакладаў Біблію і царкоўныя кнігі на славянскую мову.=Пасля смерці Кірылы (+ 869, у Рыме), Папа Рымскі Адрыян II падтрымаў славянскую місію і пасвяціў Мятода на біскупа (верагодней, у 870 г.), прызначыўшы яго на пасад архібіскупа […]
Мітрапаліт Антоній Сурожскі пра эпохі разбурэнняў і абнаўленняў у Вялікі Панядзелак 1965 года
«Кожная эпоха — гэта час разбурэнняў і абнаўленняў; і вось усё тое, што толькі здаецца, — загіне, усё ілжывае — загіне. Застанецца толькі цэласнае, застанецца толькі праўдзівае, застанецца толькі тое, што сапраўды ёсць, а не тое, што нібыта існуе. Кожны з нас чымсьці здаецца: і ў добрым, і ў дрэнным сэнсе; і ўсё тое, што […]
Святочны «Малітоўны перапынак» на Вялікадні 5 красавіка 2026 года ў беларускай парафіі ў Бельгіі
У нядзелю, 5 красавіка 2026 году, у вялікае і сьветлае сьвята Вялікадня — Уваскрасеньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, запрашаем на сьвяточны «Малітоўны перапынак». Сёньня мы слухаем велічны пралог з Евангельля паводле Яна (Ян 1:1-17) — пра Спрадвечнае Слова, якое сталася целам, і пра сьвятло, якое цемра не змагла перамагчы. Уваскрасеньне Хрыстова адкрывае нам шлях да […]
Уваскрасенне Хрыста — аснова веры і надзеі ў Грэка-каталіцкай царкве Беларусі
“Калі Хрыстос не ўваскрос, то марная вера вашая, і вы ўсё яшчэ ў вашых грахах”. (1 Кар. 15:17) Словы св. Паўла паказваюць, якое вялікае значэнне мае для нас Уваскрасенне Хрыста. Яно – аснова нашай веры і хрысціянскай надзеі, зарука нашага збаўлення і ўваскрасення з мёртвых. Хрыстос сваёй крыжовай смерцю выкупіў нас з няволі граху. Устаўшы […]
Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім і асвячэнне вербаў у Вільні 5 красавіка
Заўтра згодна нашаму календару – свята Уваходу Гасподняга у Іерусалім. Літургія а 10.30Пасля Літургіі – асвячэнне вербаў і сябрына. Запрашаем!
У мінскай архікатэдры адбылася Імша Хрызма ў Вялікі чацвер 2 красавіка
https://catholic.by/3/news/belarus/18969-vyaliki-chatsver-u-minskaj-arkhikatedry-adbylasya-imsha-khryzma Вялікі чацвер: у мінскай архікатэдры адбылася Імша Хрызма 2 красавіка ў Вялікі чацвер — дзень устанаўлення Панам Езусам сакрамэнтаў святарства і Эўхарыстыі — святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі канцэлебравалі святую Імшу Хрызма разам са сваімі біскупамі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны…
Новы выпуск праграмы «Хрысціянства і беларуская літаратура» пра рэлігійныя матывы ў творчасці Міхася Лынькова
Сябры, запрашаем да праслухоўвання новага выпуску праграмы „Хрысціянства і беларуская літаратура“! Аўтар перадачы, айцец Андрэй Крот, працягвае тонка і прафесійна даследаваць рэлігійныя матывы ў творчасці вядомага пісьменніка Міхася Лынькова. У 29-й частцы мы паглыбляемся ў семантыку Імя Божага на старонках літаратурных твораў. Разам з аўтарам мы разбяром, як звыклыя ў побыце прымаўкі кшталту „крый Божа“, […]
Унутранае ўмярцвенне і паслухмянасць Божай Волі як дар Госпаду
Унутранае ўмярцвеннеАдзін з найвялікшых дароў, якія мы можам прынесці нашаму Госпаду, — гэта наша свавольства. Мы часта хочам таго, чаго жадаем, і менавіта тады, калі нам гэтага хочацца. Наша воля можа стаць упартай і зацятай, і яна можа лёгка запанаваць над усёй нашай істотай. Як вынік нашай грэшнай схільнасці да свавольства, рэччу, якая вельмі радуе […]
Літургія Лазаравай Суботы 4 красавіка ў царкве па адрасе Bokšto g.4 у Вільні
“Лазар – выходзь!” – усклікае Хрыстос да свайго памерлага сябра. Выхад памерлага ад смерці і тлення да святла і жыцця. Заўтрашняя Літургія – перажыванне гэтай падзеі. Мы становімся яе удзельнікамі і сведкамі. Набажэнства Лазаравай Суботы (4.04) пачнецца а 10.00 у нашай царкве па адрасу Bokšto g.4. Заўтра таксама ў нашай грамадзе служыць святар з Украіны […]