Сябры, запрашаем да праслухоўвання новага выпуску праграмы „Хрысціянства і беларуская літаратура“! Аўтар перадачы, айцец Андрэй Крот, працягвае тонка і прафесійна даследаваць рэлігійныя матывы ў творчасці вядомага пісьменніка Міхася Лынькова. У 29-й частцы мы паглыбляемся ў семантыку Імя Божага на старонках літаратурных твораў. Разам з аўтарам мы разбяром, як звыклыя ў побыце прымаўкі кшталту „крый Божа“, […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Унутранае ўмярцвенне і паслухмянасць Божай Волі як дар Госпаду
Унутранае ўмярцвеннеАдзін з найвялікшых дароў, якія мы можам прынесці нашаму Госпаду, — гэта наша свавольства. Мы часта хочам таго, чаго жадаем, і менавіта тады, калі нам гэтага хочацца. Наша воля можа стаць упартай і зацятай, і яна можа лёгка запанаваць над усёй нашай істотай. Як вынік нашай грэшнай схільнасці да свавольства, рэччу, якая вельмі радуе […]
Літургія Лазаравай Суботы 4 красавіка ў царкве па адрасе Bokšto g.4 у Вільні
“Лазар – выходзь!” – усклікае Хрыстос да свайго памерлага сябра. Выхад памерлага ад смерці і тлення да святла і жыцця. Заўтрашняя Літургія – перажыванне гэтай падзеі. Мы становімся яе удзельнікамі і сведкамі. Набажэнства Лазаравай Суботы (4.04) пачнецца а 10.00 у нашай царкве па адрасу Bokšto g.4. Заўтра таксама ў нашай грамадзе служыць святар з Украіны […]
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі заклікае падтрымліваць хрысціян на Святой Зямлі
https://catholic.by/3/news/18968-zvarot-starshyni-kkbb-artsybiskupa-stane-skaga-ab-padtrymtsy-khrystsiyan-na-svyatoj-zyamli Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага аб падтрымцы хрысціян на Святой Зямлі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе зварот да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Беларусі, заахвочваючы іх падтрымаць ахвяраваннямі хрысціян, якія жывуць у Святой Зямлі.
Малітва да ўкрыжаванага Хрыста па Францішку Скарыне
Малітва да ўкрыжаванага Хрыста (Францішак Скарына) Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце, бачу Цябе павешаным на крыжы дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога. Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас; сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю; рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць; ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды […]
Мабільны дадатак для падачы запісак ужо мае 21 карыстальніка і 18 запісак
Першыя нашы вынікі! Цяпер у дадатку — 21 карыстальнік. Мы атрымалі 18 запісак. Тут можна спампаваць дадатак для Android (даступна ва ўсім свеце):https://play.google.com/store/apps/details?id=com.aliaksandrkukhta.prayernote Вось тут – версія для iPhone:https://apps.apple.com/app/id6759536205 Пакуль яна даступная ва ўсіх краінах свету, акрамя Еўрапейскага саюза (але ў Беларусі ўжо можна карыстацца). Зараз ідзе працэс праверкі на адпаведнасць заканадаўству ЕС. Спадзяёмся вырашыць […]
Любоў да Хрыста ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі як выражэнне веры і даверу
Для нас немагчыма любіць Хрыста ў той ступені, у якой Ён прысутнічае ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Калі мы знаходзімся перад Ім, прысутным у Найсвяцейшай Эўхарыстыі, мы павінны бачыць Усемагутнага Бога, прысутнага пад заслонай. Ён ёсць Міласэрнасць, Жыццё Вечнае, Адвечны Бог, Збаўца грэшнікаў, Жывая Вада, Агонь Чыстай Любові, Лек ад усіх нашых хвароб, Сукупнасць усіх пачуццяў любові, […]
Расклад Вялікодных службаў у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Дарагія сябры, мы ўваходзім на шлях Вялікодных успамінаў – перажывання падзей Пасхі Хрыстовых Пакут і Пасхі Уваскрасення. Гэта НАЙВАЖНЕЙШЫЯ дні года, калі нам, як Хрыстовым вучням і вучаніцам трэба быць з Ім на шляху да Галгофы і Уваскрасення. Няхай жа жыццёвая мітусня не аддаліць нас ад Госпада Іісуса у гэтыя святыя і вялікія дні! Вашай […]
Чысты Чацвер: дзень Апошняй Вячэры і ўстанаўлення святой Эўхарыстыі Хрыстом
Чысты Чацвер – дзень Апошняй Вячэры, на якой Хрыстос устанавіў святую Эўхарыстыю, або тайну Свайго Цела і Крыві пад выглядам хлеба і віна. Вялікі Святар, Ён даў таксама вучням сваім, а праз іх іхнім наступнікам, святарскую моц прыносіць Эўхарыстычную ахвяру, калі загадаў ім рабіць тое самае на ўспамін пра Яго. Перад вячэраю Хрыстос памыў ногі […]
Бацька Аляксандр Кухта стварыў мабільны дадатак для падачы запісак аб здароўі і памяці
Вельмі добрая навіна! Наш бацюшка Аляксандр Кухта ўспомніў маладосць, свае навыкі праграмавання і напісаў мабільны дадатак для прыхода. Праз яго можна падаць запіскі аб здароўі і за спачын вашых блізкіх, сяброў і знаёмых з любой кропкі свету. Таксама там ёсць зручны памяннік, каб захоўваць спісы і потым адпраўляць іх у адзін клік. Што будзе з […]