
Аляксандар Лукашэнка не зьбіраецца спыняць канвэер рэпрэсіяў, каб не дапусьціць паўтарэньня 2020 году. Пра гэта, зь ягоных словаў, ён заявіў амэрыканскай дэлегацыі на перамовах.
«…Узяўшы інфармацыю ад нашых беглых, што мы вось адпусьцілі там энную колькасьць, дзясяткаў некалькі чалавек, а ў гэты час гэтыя Кубраковы і Тэртэлі на чале з Гарой, генпракурорам, схапілі ўтрая больш і пасадзілі — каб мець абменны фонд»…
«Такую тэму амэрыканцы паднялі перада мной. На што я ім жорстка адказаў, проста рэзка: „Закон парушыць — будзе сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе, [чым] тых, каго мы табе тут аддалі, адпусьцілі на просьбу Трампа, — сядзець будуць“», — заявіў Лукашэнка.