Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

27 жніўня ў Бялградзе разгледзяць экстрадыцыю Андрэя Гнёта ў Беларусь

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

27 жніўня ў Бялградзе апеляцыйны суд разгледзіць магчымасць экстрадыцыі ў дыктатарскую Беларусь журналIста, рэжысёра і палIтычнага актывIста Андрэя Гнёта У нядзелю 25 жніўня ў 12:00 прапануем далучыцца да штотыднёвай акцыі на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні. У гэтую нядзелю мы далучаемся да патрабавання вольных беларусаў у розных краінах да уладаў Сербіі вызвалiць Андрэя Гнёта і […]

Білоруси в Dapamoga вітають Україну з Днем прапора та Незалежності

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дорогі українські друзі! Ми, білоруси в Dapamoga, від щирого серця вітаємо вас зі святами — Днем національного прапора та Днем Незалежності України! Війна на вашій батьківщині триває вже понад два роки, від цього боляче і тяжко, але нехай ці дні зміцнять упевненість у перемозі та віру в краще майбутнє і нашу з вами непохитну волю. […]

У Вільні прайшоў канцэрт “650 км свабоды” да 35-годдзя Балтыйскага шляху

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Учора ў Вільні да 35-годдзя “Балтыйскага шляху” прайшоў грандыёзны канцэрт “650 км свабоды”. Амаль 200 выканаўцаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі выйшлі на сцэну на Кафедральнай плошчы з творамі, прысвечанымі гэтай акцыі 1989 года ў краінах Балтыі. 35 гадоў таму 23 жніўня 2 мільёны чалавек сталі, узяўшыся за рукі, у ланцужок даўжынёй 650 км, які […]

Наталля Калегава правядзе традыцыйныя кансультацыі па міграцыі ў Замку ў пятніцу а 18:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, У пятніцу з 18:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10

23 жніўня ў Вільні пройдзе канцэрт «650 кіламетраў свабоды» ў гонар «Балтыйскага шляху»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У жніўні 2020 года ў Літве прайшла акцыя “Балтыйскі шлях для Беларусі”, удзельнікі якой сталі ў ланцуг, каб выказаць падтрымку беларусам, якія тады выходзілі на вуліцы родных гарадоў, каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і за дэмакратычныя перамены. Беларусы, давайце выйдзем 23 жніўня ў 19 гадзін на Катэдральную плошчу Вільні, дзе адбудзецца канцэрт «650 кіламетраў […]

Капэла “Гоман” запрашае на канцэрт творчасці Станіслава Манюшкі 24 жніўня ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Аматарская музычная капэла “Гоман” з задавальненнем запрашае вас на канцэрт, прысвечаны выбітнаму кампазітару Станіславу Манюшку, які ўнёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай, польскай ды літоўскай музыкі. Вы зможаце пачуць творы, якія, нажаль, рэдка выконваюцца ў Беларусі. Мы ўпэўненыя, што пасля гэтага канцэрту станеце аматарам_кай яго творчасці, бо вас чакае музыка неверагоднай прыгажосці! 24 жніўня 2024 […]

Занятак па йозе 19 жніўня ў Замку не адбудзецца з-за хваробы трэнеркі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Даражэнькія, традыцыйнага занятка па йозе па панядзелках у Замку зау́тра, 19 жніўня, ня будзе – нашая трэнерка захварэла. Дасылаем праменікі здароўя Марыі.

3 гады Замку беларусаў у Вільні: будынак Аляксандра Калегава стаў цэнтрам дапамогі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння, 18 жніўня 2024 года, роўна 3 гады як  Аляксандр Калегаў набыў будынак, які стаў Замкам беларусаў Вільні! Аляксандар – муж Наталлі Калегавай. У 2021 годзе ён набыў ва ўласную маёмасьць будынак, які мы з вамі ведаем як Замак, каб адкрыць там гатэль.Але ж, ўмяшалася каханне і ўсе пайшло па іншаму сцэнарыю любоў Наталлі Калегавай […]

Канцэрт Юрыя Брыцько з гурта «Вячоркі» 21 жніўня ў Vilnius у Karcma 1863

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры,Сардэчна запрашаем вас на канцэрт Юрыя Брыцько,- вакаліста  гурта “Вячоркі”Прапануем  вам пагрузіцца ў атмасферу акустычнай беларускамоўнай музыкі. Вашай увазе будуць прадстаўлены: адаптацыі Добра вядомых Старых сусветных хітоў па  беларуску, некаторыя каверы, а таксама аўтарскі матэрыял. Будзе ўтульна і цёпла. 21 жніўня | 19:00 “Karcma 1863”, boksto G. 2, Vilnius Уваход вольны, данаты вітаюцца

Віншуем Міхаіла Жамчужнага з Днём Народзінаў і жадаем моцнага здароўя і поспехаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Віншуем нязломнага навукоўца, праваабаронцу і былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага з Днём Народзінаў! Зычым моцнага здароўя, поспехаў, добрага настрою, шмат надзейных сяброў вакол! Няхай здзяйсняюцца вашыя мары, Міхаіл!