6 сакавіка 18:00 Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса.Гукавы вопыт “Glaistas”,…
04.03.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

6 сакавіка 18:00 Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса.
Гукавы вопыт “Glaistas”, прысвечаны Віленскаму гета – сустрэча з творчай групай.
“Glaistas” – гэта ўнікальны гукавы шпацыр па тэрыторыі былога Віленскага гета. Гэта падарожжа і ў прасторы, і ў часе, у якім удзельнікі, праходзячы па вуліцах, дварах і калідорах гета, слухаюць сведчанні людзей, якія перажылі Халакост, і спецыяльна створаную для кожнай лакацыі музыку.
“Glaistas” даследуе фрагментарную памяць пра Халакост, даючы гледачам і слухачам магчымасць дакрануцца да таго, што было знішчана падчас вайны.
Стваральнікі — драматург Рымантас Рыбачаўскас, рэжысёр Мантас Янчаўскас і кампазітары Юра Алена Шэдзіце і Андрус Шурыс. У 2020 годзе твор удастоены прэміі “Залаты сцэнічны крыж” за лепшую драматургію.
У «Glaistas» гучаць галасы Фрыды Сахат (нар. 1929), Йошуа Зака (1929–2024), Соры Валошын (1928–2020) і Баруха Шуба (1924–2020), якія пасля вайны пераехалі з роднай Вільні ў Ізраіль. У гэтым гукавым падарожжы пераплятаюцца памяць і ўяўленне, раскрываючы шматслойную, схаваную пад пластамі часу яўрэйскую гісторыю горада і трагедыю Халакоста.
Будзе прадстаўлены выпушчаны ў 2024 годзе вінілавы дыск “Glaistas”. У камплекце лібрэта на літоўскай, англійскай, іўрыце і рускай мовах. Гукавы матэрыял суправаджаецца фотаэсэ знакавага прадстаўніка літоўскай гуманістычнай фатаграфіі Артураса Марозава. На сустрэчы прагучаць некалькі фрагментаў твора.
У сустрэчы прымуць удзел:
• драматург Рымантас Рыбачаўскас,
• рэжысёр Мантас Янчаўскас,
• кампазітары Андрус Шурыс і Юра Алена Шадзіце,
• прадзюсар, кіраўнік “Operomanija” Ана Абламонава.
6 сакавіка
18:00
Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka/ Gedimino pr. 51, Vilnius.
@vilnys_lt