Шаноўнае спадарства, запрашаю вас ужо ў гэтую суботу на чарговую цёплую сустрэчу — заняткі па арт-тэрапіі. Дні робяцця карацейшымі, на дварэ вецер і холад. На занятку мы створым ўтульную прастору для фарміравання апоры на сябе, дзе можна атрымаць доступ да ўнутранага рэсурсу. Мы вучымся падтрымліваць сябе і проста добра бавім час. На нашых сустрэчах у […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Наталля Радзіна пра сітуацыю ў Беларусі і ўплыў перамогі Трампа на вайну ва Украіне
Цікавае меркаванне сябра нашай арганізацыі, Наталлі Радзінай. “Што тычыцца Беларусі, то я не думаю, што дыктатару Лукашэнку варта радавацца перамозе Трампа. Так, развіццё сітуацыі ў нашай краіне шмат у чым будзе залежаць ад сітуацыі ва Украіне і адносін Трампа да імперскай Расіі. Але, думаю, ніякага рэальнага перамір’я паміж ваюючымі бакамі ў бліжэйшы час не будзе. […]
Дырэктар Dapamoga сустрэўся ў Брусэлі з дэпутатам Еўрапарламента Ёзасам Алекасам у місіі Новай Беларусі
2023 год. Дырэктар Dapamoga на сустрэчы ў Брусэлі ў місіі Новай Беларусі з дэпутатам еўрапарламента Ёзасам Алекасам з партыі сацыял-дэмакратаў Літвы. #ГісторыяDapamoga
Паездка на месцы бітвы атрада Каліноўскага з царскімі войскамі ў 2022 годзе
2022 год. Паездка на месцы бітвы атрада Каліноўскага з царскімі войскамі. На Дзяды разам з Алесем Адамковічам – старшынёй таварыства беларускай культуры. Штотыднёвы мітынг на плошчы Кудзіркі. Утульны вечар у Замку. #ГісторыяDapamoga
Ілля Надзежкін вымушаны быў пакінуць Беларусь у 2020 годзе праз арышты
2020 год. Ілля Надзежкін. Акрэсціна і арышты вымусілі яго пакінуць Беларусь. Нажаль, Іллі ўжо няма з намі на гэтым свеце, але мы заўсёды ўспамінаем яго з цеплынёй #ГісторыяDapamoga
2021 год: Наведванне месцаў бітвы Каліноўскага ў Руднінскай пушчы і дзейнасць Барыса Бяляка
2021 год. Наведванне месцаў бітвы Каліноўскага ў Руднінскай пушчы. На месцах супраціву атрада Каліноўскага актывіст і змагар за незалежнасць Беларусі – Барыс Бяляк. Спартыўная секцыя па самаабароне ў Замку. #ГісторыяDapamoga
Канстанцін Манкус: арганізатар экзітпола ‘Голас’ і дапамога рэпрэсаваным беларусам у Літве ў 2020 годзе
2020 год. Канстанцін Манкус – адзін з арганізатараў экзітпола “Голас”. Атрымаў ад рэжыму абвінавачанне ў спробе захопу ўлады. Аказваў вялікую дапамогу ў падтрымцы рэпрэсаваных беларусаў у Літве. Сярод нашых першых падапечных былі адразу і шматдзетныя сем’і. Усяму вучыліся па ходу справы.Рэчы для новага дома сям’і Кашыцкіх нам дапамаглі сабраць літоўскія грамадзяне. У 2020 годзе падтрымка […]
Гукатэрапія для душы і цела ў Замку 6 лістапада а 11:00
@Sashamirnaya24 запрашае ў сераду ў Замак, у 11.00, на гукатэрапію для душы і цела! З дапамогай гукавых вібрацый аднаўляецца нервовая сістэма і чысціцца ўвесь арганізм. Гукі спрыяюць: Ачышчэнню крыві Аднаўленню працы мозгу Збаўленню ад негатыўных вібрацый Паляпшэнню слыху Узмацненню зроку Аднаўленню гаворкі Прыходзьце і выпрабуйце ацаляльную сілу гуку! 6 лістапада, 11:00 Замак, 2гі паверх, Naujoji Riovoniu […]
6 лістапада лекцыя пра Літоўскі саюз стралкоў у Музеі акупацый у Вільнюсе
6 лістапада 18:00 лекцыя: ЛІТОЎСКІ САЮЗ СТРАЛКОЎ — ГІСТОРЫЯ І СЁННЯШНІ ДЗЕНЬ Lietuvos Šaulių Sąjunga – арганізаванае апалчэнне, задача якога навучаць насельніцтва самаабароне і партызанскай вайне, збору дадзеных і грамадзянскаму супраціўленню на выпадак знешняй агрэсіі. Пра гэту асаблівую структуру у падпарадкаванні Урада Літвы раскажа АРУНАС ДЯГУЦІС, палітык, сігнатар Акта аднаўлення незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 […]
3 лістапада 2024 беларусы Вільні правялі традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці
3 лістапада 2024 беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі ў Вільні. Далучайцеся і вы наступным разам! Жыве Беларусь!