Увага, сёння, 11 траўня, у пляценні маскіравальных сетак вымушаны перапыначак. Скончыўся матэрыял, чакаем новы давоз, каб скончыць чарговую вялікую сетку і распачаць наступную. А пакуль сваімі “замкавымі” сіламі дарабляем колькі “кікімараў” на шлемы.
Зноў далучыцца да добрай справы ў Замку можна будзе, мы спадзяемся, з бліжэйшай серады (дадаткова паведамім яшчэ раз)!
Нагадаем, што з ПН па ПТ з 18 да 21 можна дапамагаць Украіне разам з Віленскімі павукамі Саюза стралкоў Літвы, якім мы шчыра ўдзячныя за падтрымку з матэрыяламі для сетак і навуку па пляценні.
Сеткі ратуюць жыцці. Дапамагайма ваярам за нашу і вашу свабоду!
Серада і нядзеля (штотыдзень) 18:00 – 21:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10