26.10.24 студыя “We draw” запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй! Мы пра свабодную творчасць для дзяцей і падлеткаў. Вольная творчасць неабходна для: Зняцця псіхалагічнага стрэсу і напругі. Калі вы адчуваеце, што дзіцяці не хапае падтрымкі і ёсць складанасці – свабодная творчасць дапамагае выказаць эмоцыі і знайсці ўнутраныя рэсурсы. Развіцця творчага мыслення. Дзіцяці сумна і не ўмее […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
2021 год: Сустрэча ў Сейме Літвы з дэпутатам Jurgita Sejoniene па пытаннях аховы здароўя і працаўладкавання
2021 год. Сейм Літвы. Сустрэча з дэпутатам Jurgita Sejoniene, абмеркаванне пытанняў аховы здароўя і працаўладкавання лекараў. #ГісторыяDapamoga
Групавыя заняткі па псіхалогіі з Вольгай Замаліевай адбудуцца 29 кастрычніка ў Вільнюсе
Увага! Наступныя групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай адбудуцца 29 кастрычніка, у 18:00. Курс накіраваны на адсочванне і аналіз сваіх пачуццяў і эмоцый, каб знайсці ўзаемадзеянне з сабой. Заняткі групавыя, таму разуменне сваёй сітуацыі таксама можа прыйсці падчас выказвання ўдзельнікаў групы. Папярэдняя рэгістрацыя >> Заняткі – бясплатныя, далучайцеся! 29.10.2024 | аут […]
Паказ фільма «7 сімптомаў беларускасці» 24 кастрычніка ў Вільні ў кінатэатры Pasaka
Паказ фільма «7 сімптомаў беларускасці» ў Вільні У чацвер, 24 кастрычніка, у Вільні пакажуць фільм «7 сімптомаў беларускасці». Гэта гумарыстычны і адначасова глыбокі фільм пра захапляльную культуру Беларусі, у якой страхі пераплятаюцца з надзеяй. Герой, якога наведалі дзіўныя сімптомы пасля паездак у Беларусь, пагружаецца ў свет беларускага супрацьстаяння і аднаўлення. Рэгіструйцеся па спасылцы. https://forms.office.com/pages/responsepage.aspx?id=dbKTiaBzZ0SynsZPJF4sqWPWv7R0FJFKuSxkc7a_IlJUQUI0RVJSRjlFRk5YSlYyODMxMEI2OUlNMi4u&origin=QRCode&qrcodeorigin=presentation&route=shorturl&fbclid=PAZXh0bgNhZW0CMTEAAaYOwmPmysq3f0h7rRn1QWHD813np0qMq17TbI3r6ylYTbLuJybTRXmGkp4_aem_drHHD9gSHIHy0CSVrdqMWQ Дата: […]
Бясплатны анлайн-семінар «Працаўладкаванне ў Літве» адбудзецца 22 кастрычніка ў 11:30
Запрашаем вас зарэгістравацца і прыняць удзел у бясплатным анлайн-семінары “Працаўладкаванне ў Літве”, які адбудзецца ў аў 22 кастрычніка ў 11:30 і будзе праводзіцца спецыялістамі Літоўскага Таварыства Чырвонага Крыжа на рускай мове. Падчас семінара можна будзе задаць пытанні спікерам. 22 кастрычніка, аўт | 11.30 Online Рэгістрацыя: https://forms.gle/XD5qy57u7zdUCaWCA Гэты семінар будзе пятым заняткам з новага курса культурнай […]
21 кастрычніка лекцыя-гутарка пра супярэчнасці ў літоўскай калектыўнай памяці з Андрюсам Тумавічусам
21 кастрычніка 18:00 лекцыя-гутарка ЯК РАЗУМЕЦЬ СУПЯРЭЧНАСЦІ Ў ЛІТОЎСКАЙ КАЛЕКТЫЎНАЙ ПАМЯЦІ — АНДРЮС ТУМАВІЧУС Чаму літоўскае грамадства пасля больш за 30 гадоў незалежнасці не можа прыйсці да згоды або кампрамісаў у ацэнках некаторых важных фігур, да агульнага разумення шэрагу ключавых падзей і працэсаў у гісторыі краіны? Аб гэтым будзе дзяліцца думкамі і гатовы весці дыялог […]
Замак у Вільнюсе просіць данаты для аплаты камунальных паслуг і падтрымкі ўцекачоў
Сябры, просім, калі ласачка, падтрымаць Замак данатамі – час аплочваць камунальныя паслугі, а грошаў не хапае 🙁 Дзякуючы вашым данатам, мы ўжо аплацілі электрычнасць на суму 621 еўра. Але запазычанасьць за камунальныя паслугі яшчэ далёка не закрытая. Да канца месяца неабходна пагасіць 1180 еўра за газ. Акрамя таго, неабходна аплаціць прадукты па дагавору з Mаіsto […]
Беларусы Вільні правялі традыцыйны мітынг салідарнасці 20 кастрычніка 2024
20 кастрычніка 2024 беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі ў Вільні. Далучайцеся і вы наступным разам! Жыве Беларусь!
Марыупальцы падзякавалі беларусам і літоўскім валанцёрам за гуманітарную дапамогу
Дзякуй беларусам ад марыупальцаў! Перадалі сёння ў ЯМарыупаль гуманітарную дапамогу. Дзякуем нашым сябрам літоўскім валанцёрам і беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога» з Вільні. Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам!Працуем далей! Слав Україні!Жыве Беларусь!Vardan Tos!
Сям’я Вольскіх у Замку з 2021 па 2023 год і песня Міхаіла Цалковіка «Марш пратэстных двароў»
2021 год. Нашы сябры, сям’я Вольскіх, упершыню ў Замку. 2022 год. Вечары ў Замку напярэдадні Хэлоўіна 2023 год. Таленавіты паэт і кампазітар – Міхаіл Цалковік.моцная і прарочая яго песня “Марш пратэстных двароў”.Музычны файл знаходзіцца ў першым каментары. #ГісторыяDapamoga