UFO-ŠOU “Astrobusas” – гэта імерсіўны спектакль-гульня для дзяцей ад 5 да 12 гадоў.Усе гледачы спект…

UFO-ŠOU “Astrobusas” – гэта імерсіўны спектакль-гульня для дзяцей ад 5 да 12 гадоў.

Усе гледачы спектакля пераступаючы парог залы, ператвараюцца ў пасажыраў касмічнага карабля.

Асноўная мова спектакля – літоўская. Але як належыць на борце касмічнага карабля, уся неабходная інфармацыя дублюецца на рускай, англійскай і польскай мовах. А каманда астрабуса размаўляе на мове, якая будзе зразумелая любым гледачам.

Каманда карабля разам з пасажырамі вучацца іншапланетным мовам, зносінам, разуменню без слоў, на мове музыкі, танцаў, жэстаў, мова эмоцый і гульні.

Dapamoga мае 20 квіткоў, пішыце ў асабістыя @nk_dapamoga

7 чэрвеня
12:00

Gedimino pr. 28, Vilnius
Уваход з боку A. Stulginskio g.. Памяшканне тэатра знаходзіцца на 4-м паверсе.