2020 год. Алег і Ларыса Шанюк – працаўнікі БМЗ з Жлобіна, якія далучыліся да ўсебеларускай забастоўкі. Просім Вас пакідаць такія запісы для нас, абяцаем публікаваць толькі па ўзгадненні, і магчыма праз многія гады. Гэта прыемная памяць і сведчанне аб тым колькі лёсаў было выратавана #ГісторыяDapamoga
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Аддаем цудоўных кацянят у добрыя рукі ў Замку ў Вільнюсе
Аддаем цудоўных кацянят у добрыя рукі, адсочваючы лёс Прыязджайце знаёміцца ў Замак і забірайце дадому Upd. Кацяняткі знайшлі новы дом) Наш ментар адвёз іх да сваёй падапечнай #коцікіўзамку
Дэбаты ў Вільні 1 снежня: комплексная падтрымка ветэранаў вайны ва Украіне
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас прыняць удзел у дэбатах на тэму:«Комплексная падтрымка ветэранаў, якія вярнуліся з вайны ва Украіне». Будзем абмяркоўваць: • Неабходнасць узняцця гэтага пытання на міжнародным узроўні. • Прыраўнанне статусу ветэранаў да статусу палітычна пераследаваных і вязняў сумлення. • Ролю і прыярытэты беларускай дыяспары ў падтрымцы ветэранаў і іх сем’яў. • Падтрымку ветэранаў як важны аспект міжнароднай палітыкі. Дата: 1 снежня Час: […]
Суботні ранак у Замку з кветкамі, пачастункамі і калядным вянком ад Алены Паршуты
Суботні ранак у Замку з кветкамі, пачастункамі ды падарункам Цудоўныя букеты ад удзячных Дапамозе беларусаў, гарбата з печыўкамі ад добрых людзей, што завіталі сёння да нас у госці на кухню. А гасцінныя дзверы Замку хутка ўпрыгожыць дзівосны калядны вянок ад майстрыцы Алены Паршуты Шчыра дзякуем тым, хто прыходзіць да ўцекачоў у Замак з любоўю. Беларус […]
У Вільні прайшла прэс-канферэнцыя па справе Васіля Верамейчыка і праблемах беларускіх палітэмігрантаў
Учора, 29 лістапада, ў Вільні адбылася прэс-канферэнцыя для СМІ, прысвечаная справе Васіля Верамейчыка, праблемам беларускіх палітэмігрантаў, падтрымцы добраахвотнікаў-ветэранаў, якія ваявалі ва Украіне і пытанням нацыянальнай бяспекі Літвы. Удзельнікі заклікалі літоўскія ўлады перагледзець палітыку адносна прадастаўлення іміграцыйнай падтрымкі беларускім уцекачам і ветэранам, што бароняць Украіну. Сітуацыя з беларускімі дабраахвотнікамі была названа крытычнай, бо многія з іх […]
Запрашаем дам на майстар-клас па маляванні хной 3 снежня ў Вільнюсе
Мілыя дамы, запрашаем вас атрымаць асалоду ад расслабляльнага вечару з гарбатай і прысмакамі на майстар-класе па маляванні хной на целе. У гэты вечар вы асвоіце мастацтва роспісу цела хной і навучыцеся ўпрыгожваць прыгожымі ўзорамі сябе і сваіх сяброў! 3 снежня, аўт, 18:30 Офіс Літоўскага чырвонага крыжа ў ГЦ “Еўропа” (Konstitucijos pr. 7A, Vilnius, 3-ці паверх)Удзел […]
Бясплатны вэбінар “Гісторыя і ідэнтычнасць Літвы” з Русцісам Камунтавічусам 29 лістапада
Запрашаем вас зарэгістравацца і прыняць удзел у бясплатным вэбінары “Гісторыя і ідэнтычнасць Літвы“, які адбудзецца ў пятніцу 29 лістапада 2024 года ў 19:00 і будзе праводзіцца знакамітым гісторыкам Русцісам Камунтавічусам.Вялікае Княства Літоўскае – што яно значыць для літоўцаў? Што для літоўцаў сімвалізуюць Вільня, жоўта-зялёна-чырвоны сцяг і Пагоня? Як гісторыя навучыла літоўцаў баяцца славянскіх моў і […]
30 лістапада ў Вільні: беларускія народныя сьпевы і майстар-клас па рухальнай тэрапіі
Сябры й сяброўкі, у гэту суботу, 30 лістапада, запрашаем усіх адразу на дзьве імпрэзы: 1⃣ Пачнем а 14:00 з традыцыйных сумесных беларускіх народных восеньскіх сьпеваў. Будзьма слухаць адзін аднога, гучаць і прыемна праводзіць час разам; 2⃣ Працягнем а 16:00 бясплатным майстар-класам па рухальнай тэрапіі для дарослых «Дыялог з целам і душой». Нашы продкі былі ў […]
Музей замку паўвыспы Тракай аб’яўляе бясплатнае наведванне ў снежні
30-га лістапада, 1-га, 7-га, 8-га, 14-га, 15-га і 21-га снежня музей замку паўвыспы Тракай аб’яўляе бясплатнае наведванне з 12.00 да 18.00. Вас чакаюць майстар-класы, розныя забаўкі і анімацыйная праграма ў вежах музея. Дзе: Kęstučio g. 2 Trakai. Больш падрабязная інфармацыя аб майстар-класах на візуале.
Беларуская супольнасць Вільні зарэгістравала калектыўны зварот па сітуацыі Васіля Верамейчыка
Сёння быў зарэгістраваны калектыўны зварот ад беларускай супольнасці Вільні ў сувязі з сітуацыяй Васіля Верамейчыка. Зварот пададзены у Сойм Літоўскай Рэспублікі, Міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі, Міністэрства юстыцыі Літоўскай Рэспублікі.