Упаў з трэцяга паверха: беларус у Польшчы змагаецца за жыццё
У Варшаве на будоўлі цяжка траўмаваўся 34-гадовы беларус Канстанцін Каліноўскі — ён упаў з вышыні і трапіў у больніцу з пераломамі. Канстанцін — былы вайсковец у ВСУ, які шукаў бяспекі ў Польшчы. Цяпер ён не можа працаваць, і сябры арганізавалі збор грошай на лячэнне.