Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Плённы суботнік у Замку: падзяка ўсім, хто падтрымліваў і ўдзельнічаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

#фоткідняўзамку #БудніDapamoga Плённы суботнік у Замку! Вялікая падзяка ўсім, хто падтрымаў і паўдзельнічаў! Замак – наша агульная прастора, і толькі мы самі можам рабіць так, каб яна заўсёды была прывабная, утульная і гасцінная

Заняткі і мерапрыемствы на тыдзень у Замку і Вільні з 22 па 27 ліпеня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні: Аўторак, 22 ліпеня19:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў “Размоўны аўторак у Замку”. Серада, 23 ліпеня18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.18:30 – “Асновы вучэння Хрыстова” з пастарам царквы “Біблейскі шлях” Анатолем Дзмітруком.19:00 — з 2 […]

20 ліпеня ў Вільнюсе пройдзе мітынг салідарнасці і пляценне маскіравальных сетак для Украіны

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 20 ліпеня 12:00 – штотыднёвы мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.

19 ліпеня ў Замку: ёга з Алесем, суботнік і творчыя заняткі ад We Draw

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Субота, 19 ліпеня 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 12:00 – 18:00 – суботнік у Замку. 14:00, 15:00, 17:00 – дабрачынныя творчыя заняткі па суботах для ўсіх узростаў ад Іза-студыі We Draw.

Беларус Канстанцін Каліноўскі ўпaў з трэцяга паверха ў Варшаве і змагаецца за жыццё

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Упаў з трэцяга паверха: беларус у Польшчы змагаецца за жыццё У Варшаве на будоўлі цяжка траўмаваўся 34-гадовы беларус Канстанцін Каліноўскі — ён упаў з вышыні і трапіў у больніцу з пераломамі. Канстанцін — былы вайсковец у ВСУ, які шукаў бяспекі ў Польшчы. Цяпер ён не можа працаваць, і сябры арганізавалі збор грошай на лячэнне. Заданаціць […]

19 ліпеня ў Замку суботнік: праца з дворам, дровамі, вокнамі і складам

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, заўтра 19 ліпеня ў Замку суботнік Двор, дровы, склад, вокны — шмат чаго патрабуе па трошкі ўвагі. Асноўны працоўны час на суботніку — з 12-й да 18-й Будзем рады гасцям, якія прыйдуць на дамапогу, а ўвечары па завядзёнцы — разам зладзіць на вогнішчы ці проста ў кухні штосьці смачненькае. Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

Больш за 6 тон дапамогі ад #maistobankas размеркавалі за апошнія 3 месяцы ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Больш за 6 тон атрымалі і размеркавалі ад #maistobankas за апошнія 3 месяцы.Аплачана покуль толькі 1/3 – €200. Яшчэ застаюцца выдаткі, якія трэба аплаціць:– газ – €1720.– электрычнасць – €390.– вываз смецця – €70.– падаткі на нерухомасць – €2500.– бягучыя выдаткі на прадукты для новых уцекачоў і паліва. ЯК ДАПАМАГЧЫ ДАПАМОЗЕ Даслаць данат на любы […]

Запрашаем жанчын на сустрэчу Жаночага Клуба ў замкавай лазні 18 ліпеня ў 19:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўныя жанчыны, дзяўчыны, дзяўчынкі!Запрашаем вас на сустрэчу Жаночага Клуба ў замкавай лазні сёння, ў пятніцу Гэта не проста лазня, а прастора цеплыні, даверу і шчырасці. Мы сустракаемся, каб: адпачыць целам і душой паразмаўляць на хвалюючыя тэмы падзяліцца парадамі пра догляд, прыгажосць і жыццё падтрымаць адна адну Ўдзел за данат. Памер даната нефіксаваны. Бярыце з сабой […]