18 снежня 1882 г. у Беларусі ўсталявалі першыя тэлефонныя лініі. Імі злучылі гомельскі маёнтак князя Фёдара Паскевіча-Эрыванскага з ягонымі фабрыкамі* і фальваркамі. У 1913 г. ужо блізу трохсот гомельцаў мелі тэлефон. *Напрыклад, з вядомай паперняй у Добрушы. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Беларусь
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Трактарыст-машыніст паказаў у Інтэрнэце свой разліковы лісток за кастрычнік з зарплатай 254 рублі
Беларускі час №52 Беларусь, усе рэгіёны Трактарыст-машыніст паказаў у Інтэрнэце свой разліковы лісток за кастрычнік. Ён паскардзіўся, што атрымаў толькі 254 руб. Усяго ж, паводле статыстыкі, узровень наяўных рэсурсаў меншы за 600 руб. у месяц маюць 22,1% беларусаў. Апошні раз афіцыйныя дадзеныя пра смяротнасць і нараджальнасць у Беларусі публікаваліся ў траўні 2019 г. Відаць, у […]
17 снежня — Дзень беларускага кіно: гісторыя кінастудыі Беларусьфільм і важныя фільмы
17 снежня – Дзень беларускага кіно. У 1924 г. гэтым днём выйшла пастанова «Аб кінавытворчасці ў БССР». Паўстала кінастудыя, што з 1946 г. завецца «Беларусьфільм». Наш першы мастацкі фільм – «Лясная быль»* Юрыя Тарыча. А твор «Праз могілкі» Віктара Турава ёсць у спісе 100 важных стужак пра другую сусветную. Шмат цікавага захоўвае «Музей гісторыі беларускага […]
ByProsvet выпусціў каляндар «Пейзажы Беларусі» як ідэю для падарунка на Каляды ці Новы год
Ідэя для падарунка на Каляды ці Новы год. ByProsvet выпусціў каляндар «Пейзажы Беларусі». На яго старонках — аўтарскія малюнкі беларускіх краявідаў Замовіць можна тут: https://byprosvet.org/product/8929382400327 На сайце звярніце таксама ўвагу на гістарычны каляндар «Every Day» і каляндар з выбітнымі беларускімі жанчынамі Фота: @by_prosvet
16 снежня 1922 года ў Ерусаліме памёр Эліэзэр Бэн-Егуда, бацька сучаснага іўрыту
16 снежня 1922 г. у Ерусаліме памёр «бацька сучаснага іўрыту» Эліэзэр Бэн-Егуда. Нарадзіўся ў беларускім мястэчку Лужкі*. Праз яго дзейнасць іўрыт з «мёртвай мовы» зрабіў афіцыйнай мовай габрэяў Палестыны. Натхняў суродзічаў фразай «Йягудзі, дабэр іўрыт!» («Габрэй, гавары на іўрыце!»). *Захаваліся руіны сінагогі, дзе ён вучыўся ў хедары. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым […]
Прэзентацыя праекту пра выдатных жанчын у гісторыі Беларусі 19 снежня ў Варшаве
Прэзентацыя праекту на лацінцы пра выдатных жанчын у гісторыі Беларусі 19 снежня ў Варшаве адбудзецца імпрэза ад ByProsvet, прысвечаная аднаму з першых пасля 2020 года праектаў на лацінцы – «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» Падчас сустрэчы паразмаўляем пра:– асабістую гісторыю і ўнёсак у нашу агульную спадчыну 12-ці выбітных беларускіх жанчын – гераіняў праекту;– чаму гэтыя […]
15 снежня 1934 года ў Менску нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі
15 снежня 1934 г. у Менску нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Паводле адукацыі фізік*. Браў удзел у падпісванні Белавежскіх пагадненняў. Крытыкаваў палітыку Лукашэнкі і дамагаўся яго імпічменту. *Сябра камісіі ў вывучэнні вынікаў аварыі на ЧАЭС. Страціў гэтую пасаду, бо намагаўся апублікаваць праўду пра наступствы выбуху. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым […]
Гомельская праўда № 52: Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына
Гомельская праўда № 52 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
14 снежня 1957 года ў «ЛіМе» выйшаў артыкул Барыса Сачанкі супраць русіфікацыі ў Беларусі
14 снежня 1957 г. у «ЛіМе» выйшаў артыкул «Шанаваць родную мову»*. Гэта першы публічны выступ супраць русіфікацыі ў паваеннай Беларусі. Напісаў яго Барыс Сачанка, тады студэнт БДУ. *«…Калі не надаецца сур’ёзная ўвага вывучэнню беларускай мовы на аддзяленні журналістыкі, дык, можа, гэта робіцца хоць на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры […]? Не». Яшчэ больш цікавостак вы […]
Беларуская праўда №52: Навіны тыдня на адной старонцы па Беларусі і ўсіх рэгіёнах
Беларуская праўда № 52 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot