Беларусь

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Архіў беларускіх самвыдатаў 2020-2024: сабраныя і ўпарадкаваныя газеты

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Архіў беларускага самвыдату Шаноўнае спадарства, мы сабралі і ўпарадкавалі ўсе беларускія самвыдатаўскія газеты за перыяд 2020-2024 гг., што змаглі знайсці. Вядома, у архіве прысутнічае не ўвесь самвыдат, часам можа не хапаць і асобных выпускаў. Мы будзем вельмі радыя, калі вы зможаце падзяліцца з намі адсутнымі ў архіве газетамі праз бот: @by_prosvet_feedback_bot Беларускі самвыдат апошніх гадоў […]

6 верасня 1933 г. на савецка-польскай мяжы абменялі драматурга Аляхновіча на мовазнаўцу Тарашкевіча

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

6 верасня 1933 г. на савецка-польскай мяжы ў Коласаве драматурга Францішка Аляхновіча саветы абмянялі на мовазнаўцу Браніслава Тарашкевіча. Сустрэўшыся на памежным мастку, яны прыўзнялі капелюшы ды парукаліся. Спадар Францішак тады прамовіў: «Бронюсь, куды ты ідзеш?» *Б. Тарашкевіча расстралялі ў Менску ў 1938-м. Ф. Аляхновіча забілі ў Вільні ў 1944-м. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

Палешукі №1: Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына для друку

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Палешукі № 1 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку  #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna

Прэм’ера балету «Вітаўт» адбылася 5 верасня 2013 у менскім акадэмічным тэатры оперы і балету

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

5 верасня 2013 г. у менскім акадэмічным тэатры оперы і балету адбылася прэм’ера спектаклю «Вітаўт». Музыку да балету напісаў Вячаслаў Кузняцоў, лібрэта паводле ўласнае п’есы – Аляксей Дудараў. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

Падтрымайце Беларускую школу ў Варшаве з заняткамі ў офлайн і онлайн фарматах

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Шаноўныя сябры, падтрымайма Беларускую школу ў Варшаве! Адукацыйная прастора працуе ў офлайн і онлайн фарматах, а гэта значыць, што далучацца да заняткаў могуць маленькія беларускі і беларусы з усяго свету. Сярод выкладаных прадметаў: беларуская мова і літаратура, гісторыя і культура Беларусі і інш. Школа павялічвае маштаб сваёй дзейнасці і ёй патрэбная наша з вамі дапамога! […]

Рэспубліка №1: Навіны тыдня на адной старонцы для Беларусі і ўсіх рэгіёнаў

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Рэспубліка № 1 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot

Максім Знак: адвакат і паэт, які нарадзіўся ў Менску 4 верасня 1981 года

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

4 верасня 1981 г. у Менску нарадзіўся адвакат Максім Знак*. З адзнакай скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 2020-м падчас выбараў прэзідэнта стаўся юрыстам у штабе Віктара Бабарыкі. Затрыманы 9 верасня 2020 г.**  *Піша вершы і выконвае песні на ўласныя словы.**У траўні 2022 г. ААН прызнала яго зняволенне няпраўным. Беларусы свету чытаюць верш Максіма Знака «Бульба» […]

Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі і ўмовы ўтрымання беларускіх палітвязняў

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

7 Чижей № 171 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— У якіх умовах утрымліваюць беларускіх палітвязынак— Знакаміты верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі?» прызналі экстрэмісцкім— Гісторыя палітзняволенага Мікіты Слепянка Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka

3 верасня 1927 года нарадзіўся пісьменнік і грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

3 верасня 1927 г. у вёсцы Канюхі нарадзіўся пісьменнік, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч. Узняў у літаратуры тэму чарнобыльскай катастрофы і яе сапраўдных маштабаў*. Стварыў сцэнар да фільму «Ідзі і глядзі» Элема Клімава, прысвечаны трагедыі вайны. *Сваім духоўным настаўнікам яго называе Святлана Алексіевіч. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории […]

2 верасня 1737 г. у Гомелі здарыўся моцны пажар, згарэлі ўсе гомельскія цэрквы

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

2 верасня 1737 г. у Гомелі здарыўся моцны пажар*. На іншыя будынкі агонь перакінуўся з дому на вуліцы Траецкай: гараджанка Сямёнава сушыла ўначы грыбы і праз неасцярожнасць падпаліла сваю хату. Агонь згасілі, шмат што прыйшлося перабудаваць, а для гомельцаў тады распрацавалі супрацьпажарныя захады. *Згарэлі ўсе гомельскія цэрквы. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым […]