Шаноўнае спадарства, мы сабралі і ўпарадкавалі ўсе беларускія самвыдатаўскія газеты за перыяд 2020-2024 гг., што змаглі знайсці.
Вядома, у архіве прысутнічае не ўвесь самвыдат, часам можа не хапаць і асобных выпускаў. Мы будзем вельмі радыя, калі вы зможаце падзяліцца з намі адсутнымі ў архіве газетамі праз бот: @by_prosvet_feedback_bot
Беларускі самвыдат апошніх гадоў — унікальная з’ява. Мы стараемся захаваць гэтыя каштоўныя матэрыялы для гісторыі, таму будзем папаўняць наш электронны архіў і далей. Газеты працягваюць выходзіць і сёння, а неймаверныя валанцёры ByProsvet дагэтуль распаўсюджваюць іх у Беларусі, нягледзячы на ўсе складанасці. Падтрымаць стварэнне і распаўсюд самвыдату ў Беларусі можна праз данат у фонд ByProsvet любым з дасяжных варыянтаў альбо праз замову на сайце byprosvet.orgлюбога тавару (увесь прыбытак ад продажаў накіроўваецца на падтрымку самвыдату і беларускіх культурніцкіх праектаў).