Нажаль, стала вядома пра смерць яшчэ аднаго беларускага дабраахвотніка ва Ўкраіне, Канстанціна Дзюбайлы. Спачуванні родным і блізкім Канстанціна. Вечная памяць герою Беларусі і Ўкраіны!
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Пракуратура запатрабавала 2,5 гады зняволення для экс-кіраўніка Аховы Птушак Бацькаўшчыны Віктара Фенчука
Сёння “пракуратура” запатрабавала два з паловай гады зняволення для экс-кіраўніка Аховы Птушак Бацькаўшчыны Віктара Фенчука. Срадар Віктар свядома не з’ехаў з краіны, пакуль быў шанец. Бо хто застанецца, каб змагацца, калі ўсе з’едуць? Гледзячы на нашых палітзняволеных, мы думаем не толькі пра рэпрэсіі і несправядлівасць. Мы думаем пра тое, колькі герояў насамрэч былі і ёсць […]
Выйшаў 51 нумар газеты: пачатак пераходу на беларускую мову
Спадарства, выйшаў новы 51 нумар нашай газеты! Дзяліцеся с сябрамі, роднымі ды суседзямі. Дарэчы, газета пачынае паступова пераходзіць на мову (пакуль што адзін артыкул, але спадзяемся, што ў будучыні іх будзе больш).
9 траўня не можа быць святам, пакуль фашызм зноў узняў галаву — роздум у дзень перамогі
Здаецца, дзень перамогі стаў яшчэ адной ахвярай пуцінскага рэжыму. Ні украінцы, ні беларусы, ні сумленныя расіяне не могуць святкаваць 9 траўня. Што святкаваць, калі фашызм не знішчаны і зноў узняў галаву? Але ў гэты не вельмі святочны дзень мы ведаем, што хутка свет адзначыць канчатковую перамогу над фашызмам. Слава Україні! Жыве Беларусь!Фашызм заўсёды церпіць паразу. […]
Байцы «Азова» заявілі, што будуць трымаць абарону «Азоўсталі» столькі, колькі трэба
Сёння свет шануе памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны і паўтарае “ніколі зноў”, але мы разумеем, што “зноў” усё ж такі настала. Сёння далі прэс-канферэнцыю байцы “Азова”, што амаль ад пачатку вайны трымаюць абарону “Азоўсталі”. Хлопцы кажуць: будуць стаяць столькі, колькі трэба. Як калісьці да апошняга стаялі героі Другой сусветнай, так зараз стаяць да апошняга мужныя […]
Рэжым кінуў за краты Соф’ю Сапегу пасля маральнага знішчэння Рамана Пратасевіча
Галоўны пацук – надзвычай помслівая пачвара: знішчыўшы маральна Рамана Пратасевіча, зараз кінуў за краты яго дзяўчыну Соф’ю. Але мы памятаем кожнае злачынства, і за ўсё прыйдзецца аднойчы адказаць. Свабоду Соф’і Сапезе!Свабоду палітвязням!ШОС пачварам!
Рэклама наркотыкаў трымаецца тыднямі, а надпіс «нет войне» караюць арыштам
Уверсе: рэклама наркотыкаў, упрыгожвае горад па некалькі тыдняў, не турбуе міліцыю і камунальнікаў (спадары наркаманы, не трэба ўглядацца, мы яе часткова заблюрылі).Унізе: экстрэмісцкі надпіс, псуе архітэктурнае аблічча будынку, жыве не болей за адзін дзень. Напрыклад, 1 сакавіка Іван Карабельнікаў напісаў на плоце “нет войне”, што “істотна знізіла эстэтычныя характарыстыкі бетоннага плота, пацягнула за сабой неабходнасць […]
Выйшаў 50-ы нумар газеты «7 Чыжоў» — рэдакцыя абмяркоўвае пераход на беларускую мову
Дамы и господа, новый , 50-й выпуск газеты 7 Чижей ждёт вас и ваших близких. Не забудьте поделиться с окружающими людьми – приносите радость всем! Дарэчы, ёсць ідэя: пачынаць рабіць артыкулы для газеты на беларускай мове. Што скажаце?
Пайшоў з жыцця Станіслаў Шушкевіч — навуковец, першы кіраўнік незалежнай Беларусі
Пайшоў з жыцця Станіслаў Шушкевіч, навуковец, палітык, першы кіраўнік незалежнай Беларусі і проста сумленны чалавек. Нажаль, Станіслаў Станіслававіч не паспеў убачыць сваю краіну вольнай, але мы будзем памятаць яго як чалавека, што зрабіў важныя крокі на шляху да свабоднай Беларусі. Светлая памяць!
ЗША адкрыла праграму ленд-ліза для Украіны — расейскаму вову новыя праблемы
Здаецца, у расейскага вовы новыя праблемы: ЗША адкрывае праграму ленд-ліза для Ўкраіны! Ну што, “сілавікі”, усё яшчэ засталіся спадзяванкі на расейскія пенсіі? Ваш Акела не проста прамахнуўся: усе ўбачылі, што ён – стары аблезлы бяззубы шакал, а не сусветны лідар. Хутка яго войску прыйдзе канец. Прыйдзе канец і беларускім памагатым расейскага фюрэра. Слава Україні! Жыве […]