Як мінімум 60 чалавек трапілі пад пераслед падчас сённяшняга масавага «хапуна»Частку з іх затрымалі,…

Як мінімум 60 чалавек трапілі пад пераслед падчас сённяшняга масавага «хапуна»

Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што прыходзілі да людзей па ўсёй краіне. Адзначым, што затрыманні і ператрусы працягваюцца дагэтуль.

Як мы пісалі раней, у пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях». Некаторым людзям супрацоўнікі КДБ казалі, што затрыманні і ператрусы звязаныя з праектам «INeedHelpBY», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Хроніка палітычнага пераследу

Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS