Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Пратэсты ў Тбілісі: людзі выступаюць супраць рэпрэсій і падтрымліваюць свабоду выбару

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Сэрца сціскаецца, калі глядзіш навіны з Тбілісі. І гэтыя колеры сцягоў, і маршы ўсіх, каго можна ўявіць: пенсіянераў, студэнтаў, айцішнікаў, вінаробаў і нават дыджэяў… Шмат падабенстваў, шмат успамінаў. Страшна, бо людзі стаміліся, і людзі без масак, а “грузінская мара” таксама ўсе маскі скінула: вось збіваюць і арыштоўваюць апазіцыянераў, вось штампуюцца новыя рэпрэсіўныя законы, вось пацукі […]

Статус палітзняволеных журналістаў з Наваполацкай калоніі №1: Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве Што з палітзняволенымі журналістамі з Наваполацкай папраўчай калоніі № 1, даведаўся @belsat. https://nashaniva.com/357267 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Святлана Ціханоўская пра самагубства беларускай актывісткі Святланы Круцікавай

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская – пра самагубства беларускай актывісткі «10 снежня скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчыну судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, падвяргалі вобшукам і псіхалагічнаму гвалту. Немагчыма нават усвядоміць, праз што прымусілі прайсці чалавека, што вырашыўся на такі страшны крок – крок адчаю і незваротнасці… Рэжым знішчае людзей не толькі ў турмах. Ён руйнуе здароўе – […]

Святлана Ціханоўская заклікае падтрымліваць правы чалавека ў Беларусі да Дня правоў чалавека

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская – да Дня правоў чалавека«10 снежня 1948 года была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, якая стала сімвалам надзеі для людзей ва ўсім свеце. Але сёння, нават у сэрцы Еўропы, гэтыя відавочныя правы пад пагрозай. Тыя прынцыпы, што павінны былі быць непахіснымі, ставяцца пад сумнеў, а людзі, якія змагаюцца за свабоду, самі становяцца ахвярамі. […]

Пуцін гарантуе падтрымку дыктатарам і забяспечвае ім бяспеку і жыллё пад Растовам

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Спачатку пуцін гарантаваў падтрымку януковічу. І не падмануў, вунь хаткай пад Растовам забяспечыў. Потым пуцін гарантаваў падтрымку асаду. Падтрымка напрыканцы выйшла хутчэй маральная, але зноў ёсць надзея на хатку. Застаўся ў пуціна яшчэ адзін кішэнны дыктатар, самы любімы, амаль брат. Яму таксама гарантуецца і падтрымка, і бяспека, і хатка. Але Расія ўжо не тая. Вядома […]

Максім Багдановіч: 10 фактаў пра чалавека і паэта да дня нараджэння

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Максім Багдановіч: 10 фактаў пра чалавека і паэта Ева Арлова Сёння — дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры і аднаго з найвядомейшых у свеце беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча. Прапануем вам цікавыя факты з жыцця класіка, многія з якіх вы, напэўна, не ведалі. Чытаць падрабязней Чытаць падрабязней без VPN #культура

Памілованы 29 палітвязняў, сярод іх 11 жанчын і 18 мужчын

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Памілаваны яшчэ 29 палітвязняў Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Сярод іх 11 жанчын і 18 мужчын — 15 чалавек маюць хранічныя захворванні, 6 чалавек маладзейшыя за 25 гадоў, 3 пенсіянеры, 2 чалавекі маюць інваліднасць. Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo

9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч, беларускі паэт

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

9 снежня 1891 г. нарадзіўся Максім Багдановіч. “Пагоню” ўсе і так ведаюць, таму ўзгадаем іншы добры (і сімвалічны) верш. Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;Твая пара, зімовая нуда!Цяпер няма ўжо руху ні сляда,I нават зверху слоем снег лажыцца. Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіццаМагутная, жывучая вада.Чакай! Яе йшчэ прыйдзе чарада!Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца. Прыклаў […]

33 гады таму было падпісана Белавежскае пагадненне, якое скончыла існаванне СССР

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Дзень, калі скончыўся СССР: 33 гады таму было падпісана Белавежскае пагадненнеАляксандр Кур’яновіч Падпісанне пагаднення азначала канец існавання дзяржавы, якая, паводле ацэнак даследчыкаў, стваралася гвалтам, забойствамі мільёнаў людзей і вынішчэннем нацыянальных культур праз саветызацыю дзеля ўтапічнага камунізму. Чытаць падрабязней Чытаць падрабязней без VPN

Беларусы ў Шчэціне пратэстуюць супраць z-манашак на кірмашы, выклікаючы рэакцыю польскай прэсы

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Часам здаецца, што мы зараз ні на што не можам паўплываць, і застаецца чакаць (а чаканне, як спяваў спадар Вольскі, дастала). Ну што можа зараз зрабіць беларус у Беларусі? Максімум не пайсці на “выбары”. Ці дыяспары, якія кожны тыдзень выходзяць са сцягамі і партрэтамі палітвязняў ў сваіх гарадах. Што яны могуць змяніць? А беларусы Шчэціна […]