120 гадоў таму нарадзіўся Алесь Дудар. Яго завчайна ўзгадваюць на ноч паэтаў, але гэта несправядліва, бо чалавек быў добры, і паэт класны (быў і ёсць, людзі паміраюць, а паэзія жыве, пакуль яе чытаюць і спяваюць). Скрыжалі1.За мастом разышліся вілаватыя сьцежкі,Разышліся дарогі…І трава пры дарозе, і дзірван на ўзьмежках,І туман крутарогі.Не прайсьці, не праехаць і назад […]
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы сабралі амаль 20 000 еўра для каляднай дапамогі дзецям палітвязняў
Беларусы сабралі амаль 20.000 еўра для каляднай дапамогі дзецям палітвязняў Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі. Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем’яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), […]
Аляксандар «КУСЬ» Клачко атрымаў мэдаль «ГОНАР і ГОДНАСЬЦЬ» ад Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі
«Служу Беларусі!», – Аляксандар «КУСЬ» Клачко, Блёк Воля Мэдаль «ГОНАР і ГОДНАСЬЦЬ», узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі, якой узнагароджваюць за выключную адданасьць у служэньні Беларусі, быў уручаны Сьвятланай Ціханоўскай сябру «Блёка Воля» Аляксандру «КУСЮ» Клачко: «…за актыўнае прасоўваньне ў парадак дня падтрымкі дзейных і былых добраахвотнікаў, вайсковых валянтэраў, за актыўны ўдзел у парамілітарным беларускім руху […]
Каб абараніць сябе, можна казаць што заўгодна і дзе заўгодна, галоўнае — не здаваць сваіх
Ніякіх пытанняў да людзей. Каб абараніць сябе, можна (і трэба) казаць што заўгодна і дзе заўгодна. Галоўнае, каб сваіх не здавалі.
Лукашысты рыхтуюць правакацыі супраць гуманітарных арганізацый, але сістэма працуе стабільна
Некалькі тыдняў таму я папярэджваў пра тое, што лукашысты рыхтуюць серыю правакацый супраць гуманітарных арганізацый. Нашая сістэма не зазнала шкоды і працягвае працу. Задача госаў падарваць давер і разарваць плыню салідарнасці з палітвязнямі не дасягнутая. Асобна хачу заявіць – людзей у кадры, што выкарыстоўваюць прапагандысты, я лічу закладнікамі і ахвярамі тэрора. У іх становішчы яны […]
Вызвалены пяць палітвязняў пасля выступленняў на дзяржаўным тэлебачанні
Стала вядома пра вызваленне пяці палітвязняў— Уладзімір Балцянкоў— Сяргей Чэкель— Аляксандр Лагута— Арцём Ліцэвіч (на фота)— Уладзімір Апановіч (?) Выглядае, што ўмовай вызвалення кожнага з іх было выступленне ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання з заявай пра тое, то яны будуць падаваць іск у Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць праваабаронцаў, якія «разгалосілі іх персанальныя звесткі» — […]
Чатырнаццаць гадоў Плошчы: важны этап на шляху да будучай свабоды Беларусі
Чатырнаццаць гадоў той самай Плошчы. Мы неяк прызвычаіліся да гэтага слова. Плошча. Сінонім да “акцыі пратэсту”. Сабрацца на адной плошчы, прайсці да другой, а потым… Потым краіна жыве, як жыла раней. Але тая Плошча, у 2010 г, была іншай. Людзей шмат (сапраўды шмат!), надзвычайная жорсткасць мянтоў, напад на Някляева, арышты кандыдатаў… Вялікая надзея, і цяжкае […]
Сябры, падзяліцеся калядным настроем і фотаздымкамі ялінкі ў бяспецы
Хутка зімовыя святы. Сябры, хто ў бяспецы зараз, а падзяліцеся калядным настроем, пакажыце вашы ялінкі – дома ці ў горадзе. Дасылайце фота ў наш бот @SemChizei_bot. Сустрэнем святы разам! Жыве Беларусь!
Вольных Купалаўцаў прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем, але тэатр працягвае дзейнічаць у Еўропе
Вольных Купалаўцаў прызналі “фарміраваннем”. Ну, здаецца, нязначная падзея: калі экстрэмісцкі музычны гурт ёсць, то чаму б не быць экстрэмісцкаму тэатру? Але гісторыя з Купалаўскі паказальная. Як усе бандыты, лукашэнкаўскія “сілавікі” любяць і ўмеюць “аджымаць”: грошы, маёмасць, бізнэсы. А з аджатага абавязкова трэба высмактаць усе сокі і разбурыць тое, што засталося. І вось яны паспрабавалі аджаць […]
Пратэсты ў Тбілісі: людзі выступаюць супраць рэпрэсій і падтрымліваюць свабоду выбару
Сэрца сціскаецца, калі глядзіш навіны з Тбілісі. І гэтыя колеры сцягоў, і маршы ўсіх, каго можна ўявіць: пенсіянераў, студэнтаў, айцішнікаў, вінаробаў і нават дыджэяў… Шмат падабенстваў, шмат успамінаў. Страшна, бо людзі стаміліся, і людзі без масак, а “грузінская мара” таксама ўсе маскі скінула: вось збіваюць і арыштоўваюць апазіцыянераў, вось штампуюцца новыя рэпрэсіўныя законы, вось пацукі […]